ДАЎ СТАРТ

ліцэй многім настаўнікам, якімі ганарыцца калектыў. Двое педагогаў сталі выкладчыкамі навучальных устаноў вышэйшага ўзроўню: Ірына Палтарак працуе ў Мінскім вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі; Марына Рэдкакашына – у Курганскім дзяржаўным універсітэце (Расія). Шэраг былых настаўнікаў цяпер займаюць кіруючыя пасады ў нашым раёне. Звярнуліся да іх з пытаннем: якія асацыяцыі выклікае слова «ліцэй”?

Яўген МАРОЗАЎ, дырэктар дзіцяча- юнацкай спартыўнай школы па зімовых відах спорту «Алімп-2011”:

– Пачаўшы працу маладым спецыялістам яшчэ ў школе-інтэрнаце, з пачатку стварэння ліцэя стаў выкладчыкам. Давялося адстойваць значнасць фізкультуры ў навучальнай установе новага тыпу. Паступова пераканаў калег, што для ўмацавання здароўя ліцэістаў мой прадмет – галоўны, усе астатнія – важныя. Гэта – жарт, а калі сур’ёзна… Ліцэй – гэта маё станаўленне. І як педагога – у сярэдзіне 1990-ых атрымаў вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. І як асобы – узаемадапаўнялі зносіны з выдатнымі настаўнікамі і цудоўнымі вучнямі. Быў класным кіраўніком, таму заўсёды рады сустрэчам са сваімі выпускнікамі. Шчаслівы, што па-ранейшаму займаюся любімай справай – працую з дзецьмі. Дарэчы, сёлета прызначаны на новую пасаду, заняткі з ліцэістамі працягваў да канікул. 20-годдзе ліцэя – гэта і мой асабісты юбілей. І

рына ЖУК, галоўны спецыяліст райсавета:

– З ліцэем была звязана з 1993-га па 2010-ы. Выкладала грамадазнаўства і курс сусветная мастацкая культура. Калі прадмет скарацілі з праграмы, была метадыстам, потым узначальвала вучэбна-метадычны кабінет аддзела адукацыі. Са снежня займаю цяперашнюю пасаду… Ліцэй даў цудоўны вопыт станаўлення асобы. Была шчаслівая магчымасцю працаваць у адным калектыве з выдатнымі педагогамі, выкладаць цудоўным вучням, з якімі сустракаюся ў самых розных кутках Беларусі. Дагэтуль гавару: у нас у ліцэі…

Антаніна БАЗЫК, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета раённага аддзела адукацыі:

– Ліцэй значна паўплываў на мой лёс. З 1996-га была намеснікам дырэктара па навукова-метадычнай рабоце, у 2007-ым запрасілі на пасаду кіраўніка ліцэя пры Палескім універсітэце. У вызначаных сітуацыях прыгадвала нашы шчырыя адносіны з калегамі, якія сталі сябрамі па жыцці, педагагічныя гасцінныя, на якія любілі збірацца для абмеркавання не толькі прафесійных момантаў, але і агульначалавечых праблем, што хвалявалі. Ліцэй быў другім домам, другой сям’ёй, жыццём…

Аляксандр ГРУШЭЎСКІ, дырэктар СШ в. Вулька 1:

– Перайшоў у ліцэй са звычайнай школы і адразу адчуў розніцу. Давялося значна ўзмацніць якасць падрыхтоўкі да ўрокаў, каб заўсёды адпавядаць узроўню вучняў. Хацелася сапраўды вучыць, быць настаўнікам, адказваць на глыбокія пытанні, якія хвалявалі думаючае пакаленне. Імкнуўся, каб урокі ператвараліся ў дыялогі, часам пераходзіўшыя ў дэбаты. Паважаў дакладна аргументаваны пункт погляду, нават калі пазіцыя і не супадала з афіцыйнай трактоўкай нейкіх падзей ці імён. Удалося выхаваць пераможцаў абласных і ўдзельнікаў рэспубліканскіх алімпіяд – гэта Сяргей Чарнавокі і Юлія Юнкевіч, а Андрэй Каховіч двойчы перамагаў і ў Беларусі. У 2007-2008 навучальным годзе наш кабінет гісторыі быў прызнаны лепшым у раёне. На працягу 10-ці год быў шчаслівы высокім узроўнем камунікатыўнасці, які садзейнічаў прафесійнаму росту… Вось ужо тры гады працую на іншай пасадзе. Сёлета мой сын Аляксандр стаяў перад выбарам. Паўплываў на яго рашэнне. Дзякуючы калектыву моцных аўтарытэтных педагогаў, ліцэй па-ранейшаму застаецца самай прэстыжнай навучальнай установай.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть