ДОБРАЕ СЛОВА І НЕ ТОЛЬКІ

Наша пакаленне не звыкла надакучваць іншым: жывем і добра. Ёсць пенсія, хлеб на стале, дровы назапашаны на зіму – вось і не палохае заўтрашні дзень. А калі ўжо ўвагу хто праяўляе да старых адзінокіх, то мы гатовы ўдвая дзякаваць.
Нядаўна да мяне ў хату завіталі супрацоўнікі з пажарнай службы (РАНС – рэд.), каб паглядзець, як я, адзінокая бабуля, жыву. Ці печка ў мяне спраўная і не пагражае бядой? Усё быццам добра. На “жучок” на столі, што апавяшчае, калі дым незнарок у хату паваліць, увагу звярнулі. А ён міргаць перастаў… Наказалі мне, каб батарэйку замяніла. Ды толькі дзе яе вазьму, калі з хаты даўно не выходжу? Пакуль дзеці праведаюць ды прывязуць…
Якім жа было для мяне дзівам, калі на наступны дзень прыйшоў да мяне старшыня сельсавета і прынёс новенькую батарэйку. Устанавіў і ад грошай адмовіўся! Ведаю, што нядаўна гэты чалавек працуе на пасадзе, я нават імя яго спачатку не спытала. А потым у людзей даведалася – Аляксандр Міхайлавіч Якавец. Дзякуй вам, Аляксандр Міхайлавіч! Не столькі за батарэйку, колькі за ўвагу да чалавека простага, за тое, што міма не прайшлі. Такія як вы якраз і даказваюць, што улада – для людзей, а не наадварот.
Юлія ШАНОВІЧ, пенсіянерка. в. Лунін.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть