ДОБРЫЯ СЛОВЫ

Лысаваты кадравік сеў за стол. Узяўшы чарговы аркуш паперы, схамянуўся ад знаёмага почырка старшыні прафкама: “Апошні раз нагадваю: вам неабходна напісаць характарыстыку на Фіціка”.
Задумаўся: у якую інстанцыю накіроўваецца гэта папера? Быццам бы, у раённую інспекцыю. Але з чаго пачаць? Самая прыкметная якасць гэтага Фіціка – уменне расказваць анекдоты. Іншы раз так насмяшыць – літаральна за жывот хапаешся! Для такога весельчака добрых слоў не шкада.
Кадравік узяў ручку і напісаў некалькі сказаў. Але нешта не клеілася. Каб доўга не ламаць галаву, разгарнуў папку з характарыстыкамі. Затрымаўся на адной, дзе станоўча вызначаўся тэхнік Сарока. “Фіцік на яго падобны, – падумаў кадравік. – Росту аднолькавага, хіба што той больш тоўсты, але ж пра вагу цела я не пішу”.
Хуценька перапісаў і аднёс у адпаведны кабінет:
– Паглядзіце, Уладзімір Пятровіч, ці ўсё дакладна.
Кіраўнік прабег вачамі напісанае, буркнуўшы:
– Трафарэтна атрымалася…
Выкрэсліўшы некалькі слоў, дапісаў: “Прымае актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці”. Адрэдагаваную паперу кадравік панёс да начальніка.
– Адкуль цікавяцца? – спытаў той.
– Старшыня прафкама ў курсе. Відаць, “наверх” патрабуюць. 
– Калі “наверх”, трэба падрабязней, – параіў кіраўнік. – Дадайце, як звычайна: “таленавіты рацыяналі-затар, нястомны змагар са стратамі на прадпрыемстве”. Можаце падкрэсліць, што “ўзорны сем’янін, культурны і ветлівы ў паўсядзённасці”.
З усімі дапаўненнямі характарыстыка была падпісана кіраўніцтвам і накіравана… на адрас суда. Як потым высветлілася, “добрых слоў” не шкадавалі для работніка, якога затрымалі на прыпынку грамад-скага транспарту: у нецвярозым стане ён адпіхнуў цяжарную жанчыну ад уваходу ў аўтобус, а калі іншыя пасажыры зрабілі заўвагу, нецэнзурнай лаянкай зняважыў іх…
Максім КАЗУН. в. Вічын.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть