ДОМІК У ВЁСЦЫ

Дзеючыя нарматыўныя прававыя акты дазваляюць перадаваць ва ўласнасць грамадзянам жыллё, размешчанае ў сельскай мясцовасці. На пытанні, узнікаючыя ў чытачоў «ЛН”, адказвае юрыст упраўлення райсельгасхарчу Юрый РАЦЫК.

Дзяржаўны (рэспубліканскі і камунальны) жыллёвы фонд

– Якім чынам можна набыць жылыя памяшканні дзяржаўнага (рэспубліканскага і камунальнага) жыллёвага фонду?

– Грамадзянам, якія па месцы работы стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, можна прадаць незаселеныя жылыя памяшканні рэспубліканскага жылога фонду, у тым ліку і тыя, што знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні сельгасарганізацый. Палажэнне аб парадку і ўмовах продажу зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2010 г. №388. Продаж ажыццяўляецца па ацэначным кошце (але не вышэйшым за рыначны), які вызначаны індэксным метадам ў адпаведнасці з заканадаўствам.

– Якім дакументам рэгламентуецца продаж заселеных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду?

– У тым выпадку, калі яны не абцяжараны залогам, грамадзяне, якія пражываюць у гэтых дамах ці кватэрах, могуць набыць іх у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі жыллёвага фонду ў Рэспубліцы Беларусь” ад 16.04.1992 г.

– А калі заселеныя жылыя памяшканні (незалежна ад іх статусу) пабудаваны сельгасарганізацыямі дзяржаўнай формы ўласнасці з прыцягненнем льготных крэдытаў, выданых ААТ «Белаграпрамбанк”?

– Калі абавязкі па крэдытах не выкананы, дамы ці кватэры могуць перадавацца ва ўласнасць грамадзянам, якія пражываюць у іх, шляхам пераводу доўгу сельгасарганізацыі на грамадзяніна. Ажыццяўляецца ён, зыходзячы з плацежаздольнасці грамадзяніна са згоды ААТ «Белаграпрамбанк” з уплатай 3 працэнтаў гадавых за карыстанне гэтым крэдытам. Пагашэнне запазычанасці і выплата працэнтаў за карыстанне ажыццяўляецца роўнымі долямі на працягу перыяду пагашэння крэдыту, згодна з падпунктам 1.4 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па будаўніцтву жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях” ад 30.08.2005 г. №405.

У гэтым выпадку перадача ва ўласнасць грамадзянам жылля ажыццяўляецца, зыходзячы з аго ацэначнага кошту. Ён вызначаецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб уцэнцы жылля з улікам яго спажывецкіх якасцей, якое зацверджана Пастановай Саўміна ад 25.11.1992 г. №710. Ацэначны кошт жылога памяшкання, уключаючы гаспадарчыя пабудовы і работы па добраўпарадкаванню прылягаючай тэрыторыі (устройства дарожак і агароджы, азеляненне), не павінны быць ніжэйшым за суму сродкаў, якія затрачаны на будаўніцтва гэтага жылога памяшкання.

Недзяржаўная форма ўласнасці

– Як грамадзяне могуць набыць жылыя памяшканні жыллёвага фонду арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці?

– Артыкулам 272 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь уласнік ажыццяўляе права валодання, карыстання і распараджэння належачага яму жылога памяшкання, згодна з яго прызначэннем. Адпаведна, парадак і ўмовы куплі-продажу жылых памяшканняў жыллёвага фонду вызначаюцца самім уласнікам, а менавіта – вышэйшым органам кіравання (агульным сходам членаў сельгаставарыства ці агульным сходам членаў СВК). Пры гэтым у рашэнні ўлічваюцца абавязковыя ўмовы, вызначаныя Пастановай Саўміна ад 19.01.2006 г. №59.

Пунктам 4 прадугледжана, што сельгасарганізацыя прымае рашэнне аб пераводзе доўгу па льготным крэдыце на грамадзяніна, зыходзячы з плацежаздольнасці апошняга, са згоды ААТ «Белаграпрамбанк”.

Пунктам 9 – што ў выпадку пагашэння сельгасарганізацыяй часткі льготнага крэдыту да пераводу доўгу на грамадзяніна пагашаная сума кампенсуецца грамадзянінам у парадку і на ўмовах, якія вызначаны гэтай арганізацыяй у адпаведнасці з заканадаўствам.

– Уласнік можа прадугледзець і дадатковыя абавязкі?

– Так. Напрыклад, грамадзянін на працягу не больш, як 10 год, кампеснуе выплачаныя арганізацыяй працэнты за карыстанне крэдытам ці суму розніцы паміж нявыплачаным крэдытам і ацэначным коштам жылля з улікам яго спажывецкіх якасцей. Ці можа прадугледжавацца рассрочка па плацяжах, якія належаць кампенсацыі грамадзянінам арганізацыі. Могуць быць і іншыя абавязкі.

– Маюцца жылыя дамы (кватэры), якія пабудаваны за кошт сродкаў інавацыйных фондаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраванняў і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, а таксама за кошт мясцовых бюджэтаў ці мэтавых бюджэтных жыллёва-інвестыцыйных фондаў.

– У гэтым выпадку сельгасарганізацыі прымаюць рашэнні са згоды адпаведных вышэйназваных органаў. Яны даюць згоду на продаж жылога дома (кватэры) пры ўмове поўнага пагашэння сельгасарганізацыяй бюджэтнай пазыкі. Кошт па дагавору куплі-продажу жылога дома (кватэры) вызначаецца на падставе кошту жылога дома (кватэры) і гаспадарчых пабудоў, якія прадугледжаны тэхнічным пашпартам на гэты дом (кватэру). Ацэнка робіцца ацэначнай камісіяй, якую ўтварае райвыканкам.

Льготы грамадзянам

– Грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадугледжана дзяржаўная падтрымка для ўзвядзення ці рамонту дамоў?

– У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2000 г. №185 грамадзяне, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, могуць набываць льготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылля, з уплатай 1 працэнта гадавых тэрмінам да 40 год.

Указам ад 07.02.2006 г. №75 працаздольным грамадзянам – уласнікам жылых памяшканняў, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, даюцца льготныя крэдыты на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, з уплатай 3 працэнтаў гадавых тэрмінам да 10 год.

– Хто вызначае катэгорыю грамадзян, якая мае права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі?

– Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть