ДОПУСК ДА РАБОТЫ
Згодна з Правіламі, зацверджанымі Пастановай Міністэрства на надзвычайных сітуацыях № 61 ад 08.12. 2010 г., якія ўступілі ў дзеянне з пачатку гэтага года, прадпрыемствам, што транспарціруюць небяспечныя грузы (нафтапрадукты, газы прамысловыя, лакафарбавую прадукцыю, кіслоты і г.д.) незалежна ад іх колькасці, формаў упакоўкі і тары, неабходна штогод праводзіць навучанне вадзіцеляў па спецыяльнай 20-гадзіннай праграме.
Пасля гэтага выдаюцца пасведчанні аб допуску да работы на аб’ектах перавозкі небяспечных грузаў. У дакуменце штогод павінны рабіцца адзнакі аб навучанні і праверцы ведаў. Пры адсутнасці адпаведнага дазволу адгрузка тавараў ажыццяўляцца не будзе.
Калі немагчыма арганізаваць вучобу ва ўмовах прадпрыемства, гэта можна зрабіць у вучэбных цэнтрах. Пінскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы імя А. Кляшчова.
Як паказалі праверкі, у першым паўгоддзі навучанне было арганізавана ў адзінкавых арганізацыях. Пры выяўленні фактаў парушэння пры адгрузцы і транспарціроўкі грузаў, будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага пакарання – штраф да 50 базавых велічынь.
Аляксандр ШЛЯЖКО, Дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.