ДРУГАЯ НІЧЫЯ ЗАПАР
Міні-футбол
Балельшчыкі чакалі большага ад дамашняй гульні «Граніта” з навічком вышэйшай лігі «Рудакова” (Віцебская вобласць).
Першыя чатыры хвіліны гаспадары ўпэўнена дыктавалі свае ўмовы і забілі два мячы. Вызначыліся Аляксандр Самусевіч і Віталь Халімончык. Але госці асвоіліся і перайшлі ў контрнаступленне. Яны хутка зраўнялі лік. Між тым, да перапынку мікашэвіцкія футба-лісты здолелі забіць трэці мяч у вароты «Рудакова”. Зрабіў гэта Генадзь Ярмоліч. Другі тайм складваўся няпроста. Абедзве каманды паказвалі нядрэнную гульню. Дэбютанты праявілі зайздросную вытрымку і настойлівасць і на 32-ой хвіліне нават выйшлі наперад. Аднак іх лідарства цягнулася ўсяго 4 хвіліны. Гуляючы трэнер Аляксей Шаўчэнка зраўняў лік – 5:5, які і захаваўся да фінальнай сірэны.
У сераду «Базар” у Мінску гуляў з «МАПІДам” і прайграў з лікам 3:9.
У чацвёртым туры 29 верасня «Базар” згуляе на выездзе з «Барысавам-900”, а 3 кастрычніка «Граніт” у Мінску сустрэнецца з «Дарожнікам”.
Футбол
ВЫРВАЛІ ТРЫ АЧКІ
Інтрыга ў матчы чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе паміж «Гранітам” і «Ведрыч-97” захоўвалася да апошняй хвіліны матча.
Першая палова сустрэчы праходзіла ў роўнай барацьбе. Добрыя шанцы адкрыць лік у гульні мелі абодва сапернікі, аднак мяч доўга не ішоў у вароты. І толькі на 71-ай хвіліне вызначыўся прадстаўнік рэчыцкай каманды Яўген Барсукоў. На выпраўленне сітуацыі ў «гранітаўцаў” заставалася 19 хвілін, і яны скарысталіся гэтым. Спачатку Дзмітрый Ігнаценка зраўняў лік, а Юрый Каралюк паставіў пераможную кропку на апошняй хвіліне матча. 2:1 – складаная перамога «Граніта”.
30 верасня «Граніт” згуляе на выездзе з «Бярозай-2010”.
Мотабол
КУБАК ПРОЙДЗЕ Ў ПІНСКУ,
аднак гэта не азначае, што ён там застанецца.
У пятніцу, 28 верасня, у 17.00 адбудзецца матч паміж «Аўтамабілістам” і «Зарой”. У суботу, 29 верасня, у 15.00 з «Зарой” сустрэнецца «Лунінец”, а ў нядзелю, 30 верасня, у 15.00 – матч «Лунінца” з «Аўтамабілістам”. Пасля праведзеных гульняў бу-дзе вызначаны ўладальнік Кубка.
БРОНЗАВАЯ «РАКЕТА»
Фінальныя гульні першынства Беларусі па мотаболе сярод юніёраў прайшлі ў выхадныя на мотадроме ў Пінску. Удзел у іх прымала і лунінецкая «Ракета”.
На матчы з пінскім «Юнацтвам-2” падвяла тэхніка – на полі засталося толькі два матацыклы, але юнакі трымаліся да апошняй хвіліны. Крыўдны вынік – 3:1. У матчы са слуцкай камандай нашы землякі перамаглі з лікам 3:0, з мінчанамі – 3:2.
Вынікі першынства падводзіліся па колькасці набраных ачкоў, таму «ракетаўцам” дасталася толькі брозна. На першым месцы – сталічны «Юніёр”, на другім – пінскае «Юнацтва-2”.
Трэнер Аляксандр Верамейчык выказвае падзяку начальніку мотабольнай каманды «Лунінец” Аляксандру Бабічу і начальніку аўташколы ДТСААФ Пятру Рудовічу за разуменне і падтрымку юнакоў.