ДВА КРОКІ НАПЕРАД

МІНІ-ФУТБОЛ
зрабіў “Базар”, згуляўшы ўнічыю ў Магілёве з “Фортэ”.
Магілёўская каманда – дэбютант вышэйшай лігі, таму з асцярожнасцю лунінчане падышлі да гульні. Нягледзячы на тое, што гаспадары першымі адкрылі лік, яшчэ да перапынку Андрэй Скварчэўскі зраўняў пазіцыі. У другім тайме за 10 хвілін яшчэ тры мячы пабывалі ў варотах магіляўчан. Вызначыліся Уладзімір Сазонаў, Віктар Юрага і Дзмітрый Троцкі. Аднак, утрымаць перавагу не ўдалося. Ігракі “Фортэ” знайшлі рэзерв і выраўнялі сітуацыю – 4:4.
“Граніт” гуляў дома  з “БТЭУ-Белкаапсаюз” і прайграў з лікам 1:2. Госці першымі дабіліся поспеху. Потым Аляксандр Самусевіч зраўняў лік, а за 6 хвілін да заканчэння гамяльчане выйшлі наперад. Актыўныя намаганні “гранітаўцаў” не прынеслі ім жадаемага выніку.
У наступным туры, 25 лістапада, “Граніт” згуляе на выездзе з камандай “Кіраўск-ДЮСШ”, а “Базар” будзе прымаць “Нёман”.
ФУТБОЛ
ЗАКЛЮЧНЫ ПАЯДЫНАК
У апошнім туры чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе “Граніт” прымаў аднаго з аўтсайдараў – “ДСК-Гомель”.
Матч не быў простым для мікашэвіцкіх футбалістаў, хаця, па вялікім рахунку, не ўплываў на турнірнае становішча. Аўтарам адзінага і апошняга ў сезоне гола стаў Міхаіл Тхагалегаў, які на 65-ай хвіліне замяніў Яўгена Басенку, а яшчэ праз 14 хвілін вывеў “гранітаўцаў” наперад. 
Такім чынам, “Граніт” набраў у сезоне 50 ачкоў і фінішаваў на шостым месцы.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть