Общество

ДЗЕ ЯНО, КЛЁВАЕ МЕСЦА?

Няпроста даецца рыба восенню. Як яе перахітрыць, калі паціху гоніцца       за ежай з ранку да вечара, асцярожнічае? Паклёўкі па халоднай вадзе вельмі капрызныя.
На які з відаў рыб пайсці па няўстойлівым надвор’і – судака, ляшча, шчупака ці акуня, ці на дробязь белай? Пераход з лета на восень – складаная справа для рыбаловаў-аматараў, паколькі ў гэты час падводныя насельнікі мяняюць сваю тактыку і паводзіны. Кожны вадаём «працуе” па своеасабліваму графіку. «Дзедаўская” рыбалка даказвае сваю эфектыўнасць уловамі, хаця сучасныя прынады ўносяць змяненні.
Многія сцвярджаюць, што значную частку самоў можна злавіць на выхадах з ямін і на больш дробных участках ніжэй па цячэнню. Бывае, буйныя асобіны выходзяць на «паляванне” менавіта на ўваходзе ў іх.
Напрыканцы кастрычніка разам з сомам нядрэнна ловіцца лешч, хаця ў гэты момант іх актыўнасць некалькі зніжаецца. А вось судак з пахаладаннем вады «ажывае”. Лепш за ўсё «паказваюць” сябе перакаты глыбокіх участкаў – няроўнае дно, перапады да 3,5 метра ці больш. З воблерам, не звяртаючы ўвагу на колер і памеры, можна нарвацца на 3-4-кілаграмовых асобін. Калі судак знойдзены, то бярэ ён любую прынаду, якая рухаецца паблізу дна. Больш за ўсё воблер спрацоўвае пры праводцы супраць цячэння. Актыўна судак бярэ ў другой палове дня.
Многія па-ранейшаму аддаюць перавагу лоўлі шчупака, хаця асабліва буйнымі экзэм-плярамі пахваліцца могуць нямногія.
КАТЛЕТЫ СА ШЧУПАКА
Сапраўдны рыбалоў усюды знойдзе сваё рыбацкае шчасце. А калі ва ўлове ёсць добрыя рыбіны, то і час узяцца згатаваць
Праз мясарубку прапускаем рыбіну, батон, часнок, некалькі кавалачкаў сала. У гатовы фарш дадаем зялёную цыбулю з кропам, сырое яйка, чорны молаты перац і соль па смаку. Перамяшаўшы, пакідаем яго на гадзіну-паўтары. З фаршу фарміруем катлеткі, абвальваем у паніровачных сухарах, выкладваем на патэльню з разагрэтым алеем. Кожны бок прасмажваем 4-5 хвілін. Для сервіроўкі на талерку кла-дзем капусны ліст, зверху – гатовыя катлеткі, а на іх – долькі салёнага агурка і востры хрэн. Атрымаецца даволі апетытна!
Па добрай традыцыі – напрыканцы анекдот. На гэты раз – пра кемлівых жанчын.
У рыбалоўным магазіне прадавец звяртаецца да маладзіцы:
– І навошта вам столькі грузікаў-драбінак? Вы ж, па ўсяму відаць, не рыбачка!
– А я зраблю з іх начынне да той рыбы, што купіла на рынку, ды яшчэ дабаўлю прыправу для юшкі. Не сумняваюся, госці павераць, што мой муж нарэшце штосьці злавіў на рыбалцы.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть