ДЗЕЛЯ ПАСПЯХОВАГА ЗАВЯРШЭННЯ ПЯЦІГОДКІ
За 2009 год спажывецкай кааперацыяй раёна прададзена насельніцтву тавараў на суму 128 мільярдаў 560 мільёнаў рублёў. Няглядзячы на тое, што тэмпы росту склалі 99,9 працэнта, продаж на аднаго чалавека дасягнуў 1,7 мільёна і з’яўляецца самым высокім паказчыкам у сістэме аблспажыўкааперацыі. Прыбытак склаў 2 мільярды 515 мільёнаў рублёў.
Гэтыя лічбы прывёў у сваім дакладзе старшыня праўлення райспажыўтаварыства Максім Сумар, выступаючы на справаздачным сходзе ўпаўнаважаных. Пры падвядзенні вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2009 год кіраўнік адзначыў, што важнае месца надавалася рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі. На абнаўленне аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання ў аграгарадках зрасходвана 782 мільёна рублёў. Такія затраты апраўданы эфектыўнасцю работы магазінаў у Любані, дзе тавараабарот штомесяц узрастаў на 14,8 мільёна рублёў (6,2 працэнта), і ў Вульцы 2 – адпаведна на 20,3 мільёна (6,6 працэнта).
Развіццё вытворчасці звязана са 100-працэнтнай рэалізацыяй уласнай прадукцыі. Калі па выпуску хлебабулачных вырабаў здолелі дасягнуць пэўных пазітыўных поспехаў у плане асартыменту і якасці, то вытворчасць каўбасных – неабходна ў кароткі тэрміны падняць на больш высокі ўзровень.
Радуе стабільнасць нарыхтоўчай галіны – тэмпы росту склалі 123,4 працэнта. Аб’ёмы нарыхтовак суніц садовых, чарніц, журавін і яблык значна перавысілі паказчыкі папярэдніх гадоў.
З мэтай паляпшэння абслугоўвання насельніцтва праведзена 90 кірмашоў, 643 выставы-продажы, больш як 2,5 тысячы выездаў на рынкі і месцы масавых мерапрыемстваў. Пабудаваны два новых аб’екты – магазін у Лунінцы і павільён у Дварцы.
Акрэсліваючы задачы па выкананню Праграмы ўдасканалення дзейнасці спажывецай кааперацыі на гэты год, Максім Сумар канстатаваў, што рост аб’ёмаў – залог далейшага развіцця, таму неабходна скарачаць выдаткі. Кааператары павінны мабілізаваць сілы, веды і прафесіяналізм, каб не страціць фінансавую стабільнасць. Тым больш, што ім ёсць на каго спадзявацца і раўняцца. Гэта калектывы магазінаў “Прадтавары” №16 і №32, “Прамтавары” №7 і “ТПП” у Любачыне (філіял “Аптова-рознічнае аб’яднанне”); “Дары Палесся”, міні-магазін “Заходні” (“Прадтавары”); “Новы век” (“Вясёлка”); “Сузор’е” і універсам “Паўночны” (“Мікашэвіцкае РГП”). Летась пераможцай абласнога і рэспубліканскага конкурсаў “Лепшы па прафесіі” стала прадавец з Мікашэвіч Лілія Калянковіч.
Завяршаючы год пяцігодкі падвядзе вынік якасці работы па ўсіх напрамках дзейнасці, зладжанасці калектыву, які не збіраецца страчваць заваяваныя пазіцыі і застаецца лідэрам у сістэме спажывецкай кааперацыі ў краіне.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклады старшыняў праўлення і рэвізійнай камісіі райспажыўтаварыства, сход упаўнаважаных прызнаў работу здавальняючай і выказаў давер Максіму Сумару і надалей ажыццяўляць кіраўніцтва арганізацыяй.
У мерапрыемстве бралі ўдзел намеснікі старшыні: праўлення аблспажыўсаюза – Васіль Міхалюк і райвыканкама – Андрэй Мазько.
Алена ДАНІЛОВІЧ.