ДЗЕНЬ САВЕТА ў Кажан-Гарадку
Работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні сацыяльна-значных пытанняў і павышэнні якасці жыцця людзей будзе разгледжана 25 кастрычніка з выездам у Гарадоцкі сельсавет.
Запланавана наведванне аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай сферы ў Дрэбску і Кажан-Гарадку, у прыватнасці, збожжасушыльнага і малочнатаварнага комплексаў СВК «Гарадоцкі”, Дрэбскай яслі-сад-пачатковай школы, помніка прыроды «Крыніца”, Кажан-Гарадоцкага СДК, азнаямленне з вопытам работы сельвыканкама, арганізацый і ўстаноў па добраўпарадкаванню тэрыторыі.
Кіраўнікі прадстаўнічай улады раёна абмяркуюць ход выканання Праграмы развіцця і падтрымкі аса-бістых дапаможных гаспадарак грамадзян; новыя моманты ва ўдасканаленні адносін па адыманню, прадастаўленню і карыстанню зямельнымі ўчасткамі. Архітэктурная служба паведаміць аб паўнаце выдачы дазваляльнай дакументацыі забудоўшчыку, прадстаўнікі РАНС і РАУС – аб аператыўнай абстаноўцы.