“Да пабачэння, ШКОЛА!”
Апошні званок для выпускнікоў Дзятлавіцкай СШ стаў няпроста значнай падзеяй у іх жыцці, а самым сапраўдным святам, якое застанецца ў памяці на доўгія гады.
Ад шчырага сэрца юнакаў і дзяўчат павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, дырэктар навучальнай установы Аляксандр Баўкуновіч, класныя кіраўнікі, бацькі. Ляснічы Дзятлавіцкага лясніцтва ўручыў вучням, што вызначыліся ў пасадцы лесу і тушэнні пажару, падзячныя лісты і прэміі. Незабыўныя ўражанні пакінулі школьны вальс, танцавальнае «папуры” і песні ўласнага сачынення. Фінальнай кропкай стаў салют з паветраных рознакаляровых шарыкаў. Яны ўзняліся ўверх і аказаліся ў свабодным палёце, як і цяперашнія выпускнікі, якіх ждуць наперадзе няпростыя выпрабаванні – тэсціраванне і ўступныя іспыты, а таксама нязведанае жыццё. Няхай яно будзе шчаслівым, светлым і радасным!