Дасягненню МЭТЫ спадарожнічалі АДКРЫЦЦІ

На асенніх канікулах наведалі Віцебск, і дагэтуль застаемся пад уражаннем сучаснага беларускага горада, які шануе сваю адметную старажытнасць.
Вядома, што прафесійнае самавызначэнне моладзі – важнае складаемае будучага краіны. У пэўнай ступені мы зрабілі свой выбар, калі вырашылі паглыбіць веды ў класе хіміка-біялагічнага профілю ліцэя. Нашы ж настаўнікі ў імкненні дапамагчы нам стаць больш упэўненымі арганізавалі наведванні ВНУ ў Віцебску. Мы ўбачылі ўніверсітэцкія аўдыторыі, адчулі дух студэнцкага жыцця, усвядомілі значнасць медыцыны і ветэрынарыі ў грамадстве, запаліліся жаданнем хутчэй далучыцца да дарослага жыцця.
Асабліва захапілі нас экскурсіі, адкрыўшыя малавядомыя старонкі вайны 1812 года. Цікавая гісторыя звязана з імем Пятра Вітгенштэйна. Ён узначальваў кавалерыю, якая абараніла ад непрыяцеля Санкт-Пецярбург. Военачальнік увесь час не развітваўся з любімым канём, які не раз выручаў гаспадара ў складаных сітуацыяй. Калі ўсё ж жывёла загінула, князь звярнуўся да лепшага на той час (па іроніі лёсу – французскага) таксідэрміста, які па-майстэрску вырабіў чучала. Конь – як жывы! – вось ужо амаль 200 год экспануецца ў музеі ветэрынарнай акадэміі.
Горад, авеяны сусветнай славай Марка Шагала, захоўвае і таямніцы гісторыі Расіі.
Магчыма, не ўсе яшчэ дакладна адкажуць на пытанне “Кім быць?”, але тыя, хто палюбіў Віцебск, будуць упэўнена рухацца да дасягнення мэты.
Ангеліна БАСТЫНЕЦ, Крысціна НЕЎДАХ, Ірына ШЫШ, вучаніцы 10-га класа ліцэя. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть