ЭКАЛОГІЯ НЕ КАРМІЦЕ белых лебядзяў,

а таксама іншых вадаплаўных птушак

З якім шкадаваннем глядзім на лебедзяў, якія, своечасова не выляцеўшы ў вырай, дагэтуль застаюцца на вадаёмах! А тут – першыя замаразкі, першы снег… У імкненні дапамагчы птушкам кідаем кавалкі хлеба ці іншага корму, звяртаемся ў розныя інстанцыі з патрабаваннем стварыць належныя ўмовы зімовага знаходжання прыгожых пар. Аказваецца, гэта нельга рабіць! Тлумачыць вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай ВАНЮК:

– Днямі атрымалі ліст галіновага Міністэрства, дзе запатрабавана давесці да ведама грамадзян, што кармленне вадаплаўнай птушкі – недапушчальна. Людзі, якія стаяць каля вадаёмаў і кормяць лебедзяў, пагаршаюць становішча птушак, таму што такім чынам прыцягваюць іх заставацца тут на зімоўку. Але міграцыі нельга перашкаджаць – з надыходам халадоў і недахопам, што павялічваецца, корму вадаплаўныя птушкі павінны ляцець на паўднёвыя і заходнія месцы. Падкормліванне іх грамадзянамі ў міграцыйны перыяд, калі натуральныя крыніцы харчавання вычарпалі сябе, ператварае птушак у мясцовых і залежных ад людзей. Кармленне ўсыпляе міграцыйны інстынкт дзікай жывёлы і прымушае заставацца на месцы. З гэтай нагоды многія птушкі вырашаюць зімаваць на тых тэрыторыях, дзе яны не змогуць перажыць зіму нават з чалавечай дапамогай. Кармленне вадаплаўных птушак апраўдана толькі пры адсутнасці адкрытай вады ля берага ў зімовы перыяд. У №77 «ЛН” за 07.10 гг. інспекцыя ўжо інфармавала насельніцтва аб пераліку арганізацый па аказанню дапамогі дзікім жывёлам, якія аказаліся ў бядотным становішчы. Не стварайце яго самі шчырымі, але непрадуманымі дзеяннямі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть