ЭКАНОМІЯ: ТЭХНІЧНАЯ ПЛЮС ЧАЛАВЕЧАЯ

Прайшоў той час, калі за электраэнергію мы плацілі “капейкі”. Больш “цяжкія” жыроўкі прымушаюць задумацца аб скарачэнні затрат на камунальныя паслугі. Многія гаспадары паставілі ў кватэрах вадамеры, лічыльнікі цеплавой энергіі і г.д. Аднак нельга забываць пра самы просты спосаб – эканомны падыход да расходавання рэсурсаў. 
З 1 лютага 1 кВт/гадзіна ў большасці домаўладанняў горада і раёна каштуе 382,4 рубля, калі ліміт не перавышае 150 кВт/гадзін. Здаецца, сума невялікая, але, улічваючы, што ў кожным доме паявілася шмат прыстасаванняў, якія “ядуць” электраэнергію, ды яшчэ і не малую (халадзільнікі, прасы, мікрахвалевыя печы, кандыцыянеры і інш.), міжвольна задумаешся аб беражлівасці.
Эканомію можна па-дзяліць на тэхнічную і чалавечую. У наш час з тэх-нічнай асаблівых праблем няма. Адзінае, што можна параіць у гэтым выпадку – набывайце электраабсталяванне класа “А”. Эканомія будзе максімальнай за кошт разумных рэжымаў такой тэхнікі.
Як ні дзіўна, але расход электраэнергіі “ўпустую” адбываецца менавіта з-за чалавечага фактара. Так, уключыўшы моцны абагравальнік у пакоі, дзе не ўцеплены вокны, шмат грошай “выляціць на вецер”. Аптымальна падыходзьце да рэжыму работы электраабсталявання, якое спажывае шмат электрычнай энергіі (абагравальнікі, чайнікі, кававаркі, халадзільнікі). Напрыклад, халадзільнік лепш паставіць далей ад пліты, электрачайнік выключаць адразу пасля таго, як закіпіць, або калі трэба падагрэць ваду да вызначанай тэмпературы, не чакаць пакуль яна ператворыцца ў кіпень. Пры прыгатаванні страў у электрычнай духоўцы або пліце адключайце электрычнасць крыху раней – назбіранае цяпло давядзе ежу да поўнай гатоўнасці.
Зэканоміць можна і за кошт асвятлення. Калі вы выкарыстоўваеце старыя лямпачкі, па магчымасці замяніце іх на энергазберагаючыя. У лямп напальвання вельмі нізкі каэфіцыент карыснага дзеяння. Падлічана, што пры замене ў кватэры 10 лямпачак на энергазберагаючыя за год можна зэканоміць да 800 кВт/гадзін. А гэта больш за 300 тысяч рублёў. 
Часта людзі не надаюць асаблівай увагі рабоце электроннай тэхнікі ў рэжыме спакою. Гэта калі тэлеві-зар, камп’ютар, DVD-прайгравальнік, музычны цэнтр, мікрахвалевая печ уключаны ў электрасетку пастаянна. Такі рэжым спажывае вельмі мала электрычнай энергіі, але за год атрымаецца прыкладна 200 кВт/гадзін або 76 480 рублёў.
Мяняйце свае адносіны да эканоміі і беражыце свае грошы!
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть