ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ПА ПРАВІЛАХ
Летась энергаінспекцыя раёна філіяла РУП «Брэстэнерга” правяла 77 рэйдаў па выяўленню парушэнняў правілаў карыстання электрычнай энергіяй.
Па выніках работы складзена 58 актаў, па якіх спагнана са спажыўцоў больш 24 мільёны рублёў, і 50 адміністрацыйных пратаколаў. Выдадзена 1930 прадпісанняў, з іх 106 – на забарону эксплуатацыі.
Нягледзячы на праводзімую прафілактычную работу, парушэнні ўсё ж дапускаюцца. З мэтай недапушчэння электратраўматызму, неабходна прытрымлівацца наступных правілаў, асабліва ў жылых дамах прыватнага сектара: – у ванных і душавых памяшканнях неабходна ўстанавіць дадатковую сістэму ўраўноўвання электрычных патэнцыялаў; – не дапускаецца размяшчэнне штэпсельных разетак пад і над мыйкамі і ў іншых нязручных месцах; – адлегласць ад разетак і выключацеляў да газавых трубаправодаў павінна быць не менш як 0,5 метра; – паклапаціцеся пра ўстройства абароннага адключэння і надзейную ізаляцыю токавядучых частак. Меры бяспекі пры эксплуатацыі электраўстановак дапамогуць захаваць здароўе і жыццё!
Канстанцін БАЎКУНОВІЧ, дзяржаўны інспектар па энерганагляду.