Фестываль праваслаўнай культуры “КЛАДЗЕЗЬ”
праводзіцца з 10 па 17 красавіка на цэнтральнай плошчы Лунінца і па ўсім раёне
Хрэсны ход ад Свята-Крыжаўзвіжанскага храма да цэнтра горада пачне ўрачыстасць 10 красавіка ў 11.50 і завершыць – 17 красавіка (час удакладняецца). У гэтыя дні на цэнтральнай плошчы адбудуцца нядзельныя малебны на цырымоніях афіцыйнага адкрыцця і закрыцця фестывалю.
На цэнтральнай плошчы размесціцца выстава-кірмаш. У вас будзе магчымасць задаць свае пытанні свяшчэнніку, заказаць манастырскія трэбы, памаліцца перад цудадзейнымі іконамі, дакрануцца да святыняў, купіць свечкі, іконы, духоўныя кнігі і фільмы, вырабы народных майстроў. Традыцыйна можна будзе купіць манастырскі хлеб, выпечаны па старажытных і сучасных рэцэптах, асвячаныя манастырскія мёд, травы і бальзамы, гаючыя прадукты пчалярства.
У рамках фестывалю ў працоўных калектывах, установах адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнай абароны выступяць свяшчэнаслужыцелі, псіхолагі, навукоўцы, пісьменнікі, артысты з паказам фрагментаў мастацкіх, дакументальных, а таксама відэафільмаў у праектах:
«Агульная справа” – праўда аб алкагольнай залежнасці;
«Дзеці і бацькі ў сучасным свеце” – як засцерагчы дзіця ад гульнявой (камп’ютарнай) залежнасці (акрамя іншых, 14 красавіка, у чацвер, у 17.30 сустрэча пройдзе ў ГДК);
«У сэрцы маім” – сумесна са школай-інтэрнатам для дзяцей з парушэннямі слыха і мовы г. Пінска і таварыства інвалідаў з канцэртнай праграмай; «
Ты не адзін” – гутаркі псіхолага з цяжкавыхоўваемымі падлеткамі;
«Не пакіну вас сіротамі” – гутаркі;
«У ладзе з сабой” – аднадзённы навучаючы семінар; «
Моладзь – час выбару” – тэматычны агляд кніг, праваслаўнай прэсы, аўдыа- і відэадыскаў, гутаркі з прадстаўнікамі маладзёжнага актыву «Лідар”;
«Старасць у радасць” – гутаркі;
«Медыцына і праваслаўе” – духоўна-маральныя аспекты медыцынскай этыкі;
«Сцяжынкі да святыняў роднага краю” – выступленне Наталлі Шчэрбаковай, кандыдата культуралогіі, дацэнта БДПУ імя М. Танка;
«Музыка – выхаванне душы” – духоўна-эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі сродкамі духоўнай, класічнай і народнай музыкі з канцэртнай праграмай «Ахоўвай сваё сэрца” мужчынскага вакальнага ансамбля «Арнамент”: 16 красавіка, у суботу, у Лунінецкім ГДК – у 14.00; у Мікашэвіцкім ПК «Граніт” – у 18.00.
На выставачнай экспазіцыі, што размесціцца на цэнтральнай плошчы, штодня будуць ажыццяўляцца праекты:
малебен аб здароўі каля іконы святога дзіцяці Гаврыіла Беластоцкага – з 11 па 16 красавіка ўключна ў 13.00;
«Пабудуем храм разам” – сбор сродкаў на ўзвядзенне цэркваў у нашым раёне;
«Разам дзеля жыцця” – ананімная і бясплатная кансультацыя прафесійнага псіхолага (у тым ліку па прававых, сацыяльных і псіхалагічных пытаннях ў галіне ВІЧ-інфекцыі) з 12.00 да 19.00;
«Беларуская хатка” – экспазіцыя для наведвання дарослых и дзяцей з расказам экскурсавода аб спрадвечным ладзе жыцця беларускай сям’і, хрысціянскіх сямейных каштоўнасцях і выхаванні дзяцей;
фотавыставы «Жыццё манастыра” (на прыкладзе Свята-Елісавецінскага манастыра ў г. Мінску) і «Храмы і манастыры Беларусі”; выставы «Фарбы свету” (з фондаў XIV Міжнароднай выставы дзіцячага малюнка Канагава Біенале ў Японіі) і вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці інвалідаў;
«Дзіцячая пляцоўка” – конкурсы дзіцячага малюнка, рухомыя гульні і конкурсы для малышоў.
У Лунінецкім ГДК будуць паказвацца прадстаўленні лялечнага тэатра «Батлейка” – з 10 па 16 красавіка ўключна з 10.00 да 18.00.
У краязнаўчым музеі будзе дзейнічаць выстава «Слово Божие и лики небесные” – працы сучасных іканапісцаў і старажытных кніг.
У бібліятэках будзе ажыццяўляцца праект «Добрыя кнігі”: цэнтральнай – гутаркі «Выхаванне праз кнігу” з аглядам праваслаўнай літаратуры і прэзентацыяй асветніцкага часопіса «Вінаград”; дзіцячай – сустрэчы з дзіцячай пісьменніцай Таццянай Дашкевіч, прэзентацыя кнігі «Вайна вачамі дзяцей”, літаратурна-музычная кампазіцыя.
У кінатэатры «Кастрычнік” будуць дэманстравацца мастацкія і дакументальныя фільмы ў рамках праекта «Добрае кіно”:
10 красавіка, нядзеля, у 13.00 – «Прытчы”;
11 красавіка, панядзелак, у 15.00 – «Дзяўчынка”;
12 красавіка, аўторак, у 18.00 – «Верую”,
13 красавіка, серада, у 15.00 – «Хлопчыкі”;
14 красавіка, чацвер, у 15.00 – «Паліяна”;
15 красавіка, пятніца, у 15.00 – «Лямпа не гасне”;
16 красавіка, субота, у 15.00 – «Інакіня”.
НА ЎСЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ЎВАХОД ВОЛЬНЫ.