ГАЛАЛЁД, ТУМАН, НЕБЯСПЕКА…

Звычнае выказванне пра нечаканасць прыходу зімы ўсё-такі падаецца недарэчным, калі пачынаеш аналізаваць зводку Дзяржаўтаінспекцыі аб адбыўшыхся аварыях. З пахаладаннем і першым снегам іх колькасць узрасла на парадак.
Між тым, бывалыя вадзіцелі ўпэўнены: “пераабуваць” аўтамабілі трэба з наступленнем трывалых +7. Гэта, аднак, у разлік бяруць далёка не ўсе. Начальнік ДАІ РАУС Сяргей Канапацкі паведаміў, што з першым галалёдам у вобласці ў аўта-аварыях загінулі 4 чалавекі. Жудасны выпадак адбыўся на мяжы Пінскага і Лунінецкага раёнаў. Легкавушку на летняй гуме неспадзявана вынесла на “сустрэчку”. У выніку лабавога сутыкнення загінулі 2 чалавекі.
Шчаслівы лёс не дапусціў вялікай трагедыі ў нашым раёне. Непадалёк ад Міжлесся перакуліўся мікрааўтобус “Форд”. Аўтамабіль таксама быў на летніх шынах і не справіўся са слізкай дарогай і першым снегам. Жанчына-вадзіцель трапіла ў бальніцу.
Пабольшала і колькасць дробных дарожна-транс-партных здарэнняў, накшталт таго, што адбылося вечарам 30 кастрычніка на вуліцы Чырвоная ў Лунінцы (на здымку). Менавіта таму супрацоўнікі ДАІ настойліва рэкамендуюць вадзіцелям тэрмінова падрыхтаваць аўтамабілі да зімы, а лепш наогул адмовіцца да паездак у галалёд і снег. 
Наўрад ці прынясе палёгку і абяцанае метэаролагамі пацяпленне на выхадныя. Змена надвор’я абяцае моцны туман. Будзьце асцярожнымі, беражыце сябе і блізкіх.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть