ГАЛОЎНАЕ – ДОБРЫМ БЫЦЬ!

У дзень абароны дзяцей у сацыяльна-педагагічным цэнтры з дзіцячым прытулкам было шмат гасцей – прадстаўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, раённых арганізацый воінаў-інтэрнацыяналістаў і афіцэрскай. Усіх віталі загадчык сектара аховы дзяцінства раённага аддзела адукацыі Таццяна Шандарэўская і дырэктар цэнтра Наталля Ціхая.

З задавальненнем дзеткі ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах. І магчыма, невыпадкова, назвы каманд былі «102” і «103”, бо кожнае заданне выконвалася вельмі хутка – як і належыць прадстаўнікам адказных службаў. Работнікі аддзялення «Белаграпрамбанка” ўручылі кожнаму з 12 дзетак цацкі, паветраныя шарыкі і навыя касцюмчыкі. Аб салодкіх падарунках паклапаціліся работнікі філіяла «Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства і прыватны прадпрымальнік Аляксандр Пахолак. Прызы для конкурсаў таксама прадставілі аддзел па справах моладзі райвыканкама і раённая арганізачыя Чырвонага Крыжа.

Аляксандр КОЎКА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть