ГАЛОЎНЫЯ ЎРАЧЫСТАСЦІ – з удзелам юных лунінчан

Поспехі ў вучобе і грамадская актыўнасць паспрыялі многім дзецям з нашага раёна паўдзельнічаць у навагодніх прадстаўленнях у Брэсце і Мінску.
На губернатарскую ёлку ў абласны цэнтр былі запрошаны 15 сірот, якія з’яўляюцца добрымі вучнямі, маюць плённыя вынікі ў пазашкольных захапленнях.
Трое васьмікласнікаў з раёна як адно з самых шчаслівых імгненняў дзяцінства захаваюць у памяці галоўную, прэзідэнцкую ёлку краіны ў Палацы Рэспублікі. Падзея таксама стала дадатковай узнагародай за дасягненні ў розных сферах жыцця. Ягор Гарбар з СШ №4 – пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па авіямадэльным спорце. Вучаніца Дзятлавіцкай СШ Віка Захарчук гадуецца ў мнага-дзетнай сям’і, з’яўляецца чэмпіёнкай Брэстчыны па лёгкай атлетыцы. Аня Шпакоўская з СШ №2 г. Лунінца выхоўваецца апекуном, перамагла ў раённай алімпіядзе па грамадазнаўству. 
Няхай такія значныя калядныя падарункі натхняюць юных лунінчан на замацаванне поспеху ў далейшым жыцці!
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть