ГАЗ НЕ ДАРУЕ ПАМЫЛАК

Пачасціліся выпадкі парушэнняў з боку прадпрыемстваў, якія эксплуатуюць газаспажывецкае абсталяванне.

Характэрнымі з’яўляюцца: адсутнасць абучаных спецыялістаў, вытворчых інструкцый і інструкцый па ахове працы, удзел у працэсе работнікаў, не прайшоўшых спецыяльнае навучанне. Здараюцца выпадкі, калі злучаючыя шлангі замацоўваюцца не спецыяльнымі хамуткамі, а дротам, работы вядуцца пры няспраўных паказчыках ціску на газавых рэдуктарах, работнікі кураць побач з балонамі, напоўненымі выбухованебяспечнай прапана-бутанавай сумессю.

Так, з ліпеня па верасень выяўлены тры выпадкі курэння ў кабіне транспартнага сродка членамі экіпажа, якія дастаўляюць балоны насельніцтву. Вадзіцель РВУ “Лунінецрайгаз” з цыгарэтай пераносіў балон ад машыны да месца ўстаноўкі, што не дапушчальна. Крыўдна, што ўсе парушальнікі прайшлі навучанне ў спецыялізаванай арганізацыі. Усе яны прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці і пазбавіліся матэрыяльных даплат. Калі ў далейшым будуць дапускаць падобнае, могуць пазбавіцца і рабочага месца.

Трагічны выпадак адбыўся ў Лунінцы. Работнік аварыйнай службы РВУ “Лунінецрайгаз” пераліваў у бак аўтамабіля паліва з бытавога газавага балона, забыўшы аб існуючых забароне і патрабаваннях бяспекі. У выніку – разбураны гараж, згарэўшая машына і самае сумнае – унесенае жыццё чалавека.

Алена АСІПЧУК, Аляксандр ШЛЯЖКО, дзяржаўныя інспектары Пінскай групы нагляду за прамысловай бяспекай Дзяржпрамнагляду.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть