ГАЗ ПРЫХОДЗІЦЬ ДА НАС,
але ў розныя
паселішчы – у розныя тэрміны
Фінансаванне
газіфікацыі раёна адбываецца па двух напрамках. Згодна з Дзяржаўнай праграмай
па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сёлета працягнуцца
работы ў дзвюх вёсках. У Кажан-Гарадку ажыццяўляецца газіфікацыя індывідуальных
жылых дамоў, гэта значыць, выконваецца апошні пускавы комплекс. Усе тры –
будаўніцтва падводзячага газаправода, вулічных размеркавальных сетак і
падключэнне да блакітнага паліва сядзіб – запланаваны ў Вульцы 2.
На падставе
Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006-га №368 актыўна вядзецца
газіфікацыя з далявым удзелам жыхароў. У 2012-ым запланавана будаўніцтва за
частковыя сродкі шасці кааператываў індывідуальных забудоўшчыкаў. Дырэктар
раённага вытворчага ўпраўлення «Лунінецрайгаз” Вячаслаў Сыцэвіч паведаміў, што рашэннем
Брэсцкага аблвыканкама ад 03.02.2012-га №95 нашаму раёну на гэтыя мэты
выдзелена 2 мільярды 850 мільёнаў рублёў. Лунінецкі райвыканкам рашэннем ад
16.02.2012-га №211 зацвердзіў пералік аб’ектаў газіфікацыі.
Работы будуць
весціся ў шасці КІЗах. Чатыры – у Лунінцы: па вул. Мазырская; вуліцах Якуба
Коласа і Чарняхоўскага; вул. Першамайская, да дамоў 18, 20, 22, 24; вул
Гагарына, да дамоў 21-29 «А”. Па аднаму КІЗу – у горадзе Мікашэвічы (па вул.
Гразноўскага) і пасёлку Палескі (па вуліцах 8-га Сакавіка, Калініна,
Меліярацыйная, Міру, Новая, Азёрная, Кастрычніцкая, Паўночная, Працоўная,
Садовая, завулку Садовы).
Летась
пабудаваны два КІЗы ў Мікашэвічах. Сёлета запланавана аднаўленне дарожнага
пакрыцця ў маладым горадзе па вуліцах 8-га Сакавіка, Вакзальная, Усходняя,
Горкага, Дзяржынскага, Залінейная, Зарэчная, Сялянская, Лугавая, Маякоўскага,
Маставая, Астроўскага, Прыпяцкая, Савецкая, Сонечная, завулках Залінейны, 2-гі
Залінейны, Лясны, Вузкі, а таксама па вуліцах Балотная і Чыгуначная, завулку
Лазневы.
Адрасавалі
кіраўніку РВУ «Лунінецрайгаз” пытанне Святланы Брадніцкай з Ракітна, якая
цікавіцца, калі плануецца правесці газ у іх вёску. Вячаслаў Іванавіч адказаў:
–Газіфікацыя
Ракітна прадугледжана Дзяржаўнай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця і
комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015.
Дакладны тэрмін пачатку работ не вызначаны. Так што можам гаварыць толькі аб канкрэтна
акрэсленых задачах гэтага года.
Таццяна
ВАСІЛЬЕВА.