“Ганаровы грамадзянін”

У старым выданні “Памятная книжка Минской дирекціи народныхъ училищъ на 1905/6 учебный годъ” маюцца звесткі і аб шэрагу ўстаноў адукацыі “3-го земскаго участка”, якія дзейнічалі ў той час у нашым краі.
Да Лунінскай воласці, акрамя Лунінскага і Лунінецкага (аб якіх паведамлялі ў №94 за 14.12 “ЛН”), належала і Баравікоўскае народнае вучылішча. На жаль, колькасць вучняў не ўказана. Выкладаў тут Георгій Фаміч Кужалевіч, які меў званне народнага настаўніка. У службе і сапраўднай знаходзіўся з 1 кастрычніка 1905-га. Жалаванне складала 300 рублёў. Пасада настаўніка Закона Божага была вакантнай.
У Кажан-Гарадзецкай воласці мелася аднайменнае народнае вучылішча. Тут навучаліся 86 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак. Выкладаў Уладзімір Восіпавіч Пазняк, які закончыў курс Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У службе і сапраўднай састаяў з 1 ліпеня 1884-га. Атрымліваў жалаванне 300 рублёў. Меў званне “ганаровы грамадзянін”. 
Памочнікам настаўніка працаваў Лукіян Ануфрыевіч Менч, які закончыў курс Бельскай павятовай семінарыі. У службе знаходзіўся з 1 верасня 1902-га, у сапраўднай – з 1 кастрычніка 1905-га. Жалаванне складала 250 рублёў.
Свяшчэннік “православного исповедания” Мікалай Піліпавіч Навіцкі выкладаў Закон Божы (дарэчы, іншыя дакументы сведчаць, што ў сярэдзіне 1890-ых займаў пасаду Благачыннага 2-ой акругі Пінскага павета). Цікава, што ў гэты час ён быў студэнтам Мінскай духоўнай семінарыі У службе і сапраўднай знаходзіўся з 28 лістапада 1890-га. За ўрокі ў школе атрымліваў 25 рублёў.
Мікалай СУШЫЦКІ. г. Пінск.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть