І ВЭЛЮМАМ ПАКРЫЮЦЦА САДЫ

Фарбы зімовага саду не такія маляўнічыя, як лес, дзе ў беласнежным убранні велічна выглядаюць вечназялёныя елкі ды сосны. Толькі з надыходам цяпла пладовыя дрэвы ажывуць, пакрыюцца аксамітна-зялёнымі лісточкамі, парадуюць вока  кветкамі. 
Зараз якраз той час, калі можна даведацца, дзе ў садзе самыя цёплыя мясціны. А яны там, дзе снег растае раней, чым у іншых месцах. Менавіта тут напрыканцы мая можна смела высаджваць цеплалюбі-выя культуры.
Упрыгожыць сад можна і з дапамогай вечназялёных хвойных раслін. Больш яркія фарбы нададуць каліна ды рабіна. Узімку чырвоныя ягады на іх стануць добрай кладоўкай для многіх птушак, якія прылятаюць да нас на зімоўку.
Няварта даказваць, якую важную ролю ў павышэнні ўрадлівасці зямлі адыгрывае попел. Дбайныя гаспадары ўмела складзіруюць яго, а цяпер, калі дарожкі ў садзе абледзянелі, пасыпаюць ім. Танна і няслізка. Дарэчы, попел з поспехам можна выкарыстоўваць як для падкормкі, так і для нейтралізацыі кіслай глебы. Ён дапамагае змагацца з мучністай расой, супрацьстаяць распаўсюджванню шэрай гнілі. Попел уносяць пры пасадцы бульбы, таматаў, салодкага перцу, баклажанаў.
Да веснавога цяпла яшчэ далёка. Важнейшым клопатам для садаводаў з’яўляецца ахова пладовых дрэў ад грызуноў. Пра-вільна паступілі тыя, хто своечасова апрацаваў маладыя са-джанцы спецыяльнымі растворамі, ці абвязаў іх рэзка пахнучымі сцяблінамі раслін. Для гэтага можна выкарыстоўваць хрызантэмы.
Адным з галоўных прыёмаў догляду за садам з’яўляецца абрэзка, якая дазваляе падтрым-ліваць дрэва ў здаровым стане. Гэту аперацыю можна праводзіць у любую пару года. Самы спрыяльны час – зіма, калі дрэвы знаходзяцца ў спячцы. Каб даведацца, ці жывыя галінкі, дастаткова паскрэбці іх пазногцем па кары. Добра адчуваюць сябе тыя, якія маюць зяленаваты колер. Пры абрэзцы лепш карыстацца вострымі і чыстымі інструментамі – сякатарам, сучкарэзам. Калі вам трэба прыбраць тоўстае галлё, бярыце спецыяльную пілу. Пры выдаленні хворых галін не забывайце праціраць лязо дэз-інфіцыруючымі сродкамі. Ро-біцца гэта з мэтай недапушчэння распаўсюджвання хваробы на здаровую тканіну і, зразумелая справа, на здаровае дрэва.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть