І ЗНОЎ ПРА МАРКІРОЎКУ

Зараз пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі, складае 24 групы. У іх ліку алей, ікра, кансервы рыбныя, сокі, пітная, мінеральная і газіраваная воды, піва, слабаалкагольныя напіткі, воцат, масла маторнае, мыючыя сродкі, кава, чай, біялагічна актыўныя дабаўкі, антыфрызы, абутак, прынтары, ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, матэрыяльныя носьбіты, маніторы, тэлевізары, гадзіннікі.

З 1 верасня з гэтага пераліку будуць выключаны: пітная і мінеральная вада ў спажывецкай тары (код ТН ВЭД 2201), воцат і яго замяшчальнікі (код 2209 00), біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы ў спажывецкай тары (код 1302, 2102, 2106).

З 17 верасня Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2011 №243 «Аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі” прадугледжана адмена Указа № 444 і іншыя змяненні.

Істотным новаўвядзеннем з’яўляецца не толькі забарона на набыццё, захоўванне, выкарыстанне, транспарціроўку і рэалізацыю тавараў без маркіроўкі, але і з кантрольнымі знакамі, нанесенымі з парушэннем устаноўленага заканадаўствам парадку. За гэта прадугледжаны адміністрацыйны штраф у памеры да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй тавара, не залежна ад таго, у чыёй уласнасці ён знаходзіцца.

Справаздачы па ўстаноўленых формах прадастаўляюцца ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік штоквартальна не пазней 20 чысла месяца, які ідзе за справаздачным кварталам. Выключэнне складаюць індывідуальныя прадпрымальнікі – плацельшчыкі адзінага падатку. Для іх устаноўлены тэрмін – не пазней 28 чысла месяца, які ідзе за справаздачным кварталам. За парушэнне правілаў прадастаўлення справаздач – штраф ад 4 да 20 базавых велічынь.

Больш падрабязная інфармацыя – у падатковай інспекцыі або па тэл. 2-39-38.

Віктар ПАУЛІЧ, начальнік аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть