І яблык вядзе ДА АДКРЫЦЦЯ

Вядома, што гісторыя звязала звычайны фрукт з паяўленнем аднаго з асноўных законаў фізікі – так званага закона Ньютана, па прозвішчы вучонага. Пэўна, прыводзіцца гэты факт і ў даследаванні «Аб чым можа расказаць яблык”. Так называецца праца, якая ў ліку 78-мі была прадстаўлена на раённы конкурс навукова-даследчых работ вучняў «З навукай – у будучыню”.   З вынікамі штогадовага творчага саперніцтва школьнікаў знаёміць загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Антаніна БАЗЫК:
– Найбольш прац – 19 – падрыхтавана ў секцыі прыродазнаўчых дысцыплін. Тры з іх прызнаны пераможцамі. Экалагічнае даследаванне водных аб’ектаў горада Мікашэвічы выдатна падрыхтавала 9-класніца гімназіі Вікторыя Адамец (кіраўнік Т.М. Адамец). З года ў год уражваюць практычнымі працамі выхаванцы настаўніцы біялогіі з Сінкевіцкай СШ Алены Васільеўны Богдан. Сёлета 9-класніца Таццяна Вайчук прааналізавала дынаміку колькасці асобін у папуляцыі белага бусла на тэрыторыі Сінкевіцкага сельсавета. Выкладчыца хіміі Таццяна Васільеўна Казлова падрыхтавала многіх пераможцаў конкурсаў і алімпіяд абласнога і рэспубліканскага, удзельнікаў – міжнароднага ўзроўню. І сёлета адзначана яе вучаніца – 10-класніца ліцэя Святлана Казлова з даследаваннем «Выдзяленне, аналіз і прымяненне альгінавых кіслот”. Другая праца, якой кіравала настаўніца, атрымала Дыплом ІІ ступені – сур’ёзна заявіў пра сябе 7-класнік СШ №1 г. Лунінца Мікалай Богдан. Яшчэ тры «сярэбраныя” даследаванні: «Лясны рэсурс вёскі Багданаўка” – 8-класніц Наталлі Ільючык, Наталлі Савіч, Дар’і Савіч (Г.У. Савіч); «Уплыў механічнай ачысткі і тэрміч-най апрацоўкі на ўтрыманне цэзію-137 у розных сартах бульбы” – 9-класніцы Краснавольскай СШ Насці Свібовіч (Л.М. Сыцэвіч); «Вывучэнне масы цела ў вучняў” – 10-класніцы СШ №4 Алены Кіевіч (Л.Р. Сайко). Дыпломамі ІІІ ступені адзначаны прадстаўнікі ліцэя, Любанскай і Вялуцкай СШ. 
Хаця і парадавалі аматары «царыцы навук” – у секцыі фізіка-матэматычных дысцыплін абаронена 13 даследаванняў, першае месца тут не прысуджалася. Дыпломамі ІІ ступені адзначаны ліцэісткі Алена Вайцяхоўская і Таццяна Коваль (А.М. Емельяновіч) за працу «Разнастайнасць ідэй і метадаў рашэння экзаменацыйных задач” і 6-класнік СШ №1 г. Лунінца Георгій Зайцаў (Р.П. Кулеш) – «Фізіка ў дзіцячых цацках”. «Бронзавыя” ўзнагароды – у вучняў Лунінскай, Дварэцкай і Вялуцкай СШ.
Дастаткова прадстаўнічай – 11 прац – была секцыя гісторыі і грамадазнаўства.
Лепшым прызнана даследаванне «Ёсць такая прафесія – абараняць закон і парадак”, якую падрыхтавалі 7-класніцы СШ №2       г. Мікашэвічы Аляксандра Арлоўская і Артур Корбут (Н.І. Баброўнік). Дыпломы ІІ ступені – у 10-класнікаў ліцэя Насці Гатоўчыц (І.П. Раманчук) і Фёдара Сініцкага (А.Р. Арашкевіч), ІІІ – адзначаны вучаніцы Лунінскай СШ.
Па 14 даследаванняў падрыхтавана ў секцыях філалагічных дысцыплін і краязнаўства. У першай – з працай «Паэзія сярэднявечча” перамагла 8-класніца СШ №4 Аліна Жуланава (Г.А. Бут-Гусаім). Дыпломамі ІІ ступені адзначаны даследаванні 7-класніцы гімназіі Алены Шаўчэнка (А.М. Нямчэня) і 10-класніцы СШ №2 г. Мікашэвічы Ганны Цярэшка (І.К. Кухарава). «Бронзавыя” ўзнагароды – у юных даследчыкаў ліцэя (два дыпломы) і гімназіі. У краязнаўстве з працай «Забытыя імёны: Мікалай Анцукевіч” лідзіраваў 10-класнік ліцэя Дзяніс Паўловіч (М.М. Паўловіч). Дыпломы ІІ ступені – у 9-класніцы гімназіі Ганны Бурык (З.П. Дыдышка) і 10-клас-нікаў СШ №2 г. Мікашэвічы Яўгена Пякарчыка, Насці Ляшкевіч, Ганны Цярэшка (Т.А. Гуцала), ІІІ – таксама ў прадстаўнікоў маладога горада: гімназіста і вучаніцы СШ №1.
Найменш даследаванняў – 8 – прадстаўлена ў секцыі замежных моў, але працы былі вельмі моцныя. Толькі 5 балаў аддзялілі дыпламантаў: І ступені – 11-класніцу гімназіі Ірыну Кіслюк (Н.С. Літвіновіч) і ІІ – 10-класніцу ліцэя Веру Кіпцэвіч (І.А. Грушэўская). Трэцяе месца – у СШ №1  г. Мікашэвічы.
Як бачым, «собственных Платонов и быстрых разумом Невтонов» (перафразуючы радок Міхаіла Васільевіча Ламаносава) можа нараджаць і зямля Лунінеччыны. І хаця вышэй указаная праца пра яблык не была адзначана, упэўнена: лепшай узнагародай гэтай вучаніцы (і кожнаму ўдзельніку) стала радасць творчасці ў заўсёды прыцягальным працэсе даследавання.  
Запісала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.       
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть