ІЛЬГОТНЫ БІЛЕТ ДЛЯ ДАЧНІКАЎ
Да 30 верасня грамадзянам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны – 60 год, жанчыны – 55) прадастаўлена 50-працэнтная скідка на праезд у прыгарадным транспарце.
Прычым выкарыстаць ільготу можна не толькі на чыгунцы. Скідка таксама працуе на аўтамабільным і водным пасажырскім транспарце агульнага карыстання. Выключэннем у дадзеным выпадку з’яўляецца толькі таксі. Адзіны нюан: для таго, каб купіць білет за палову кошта, у касу неабходна прад’явіць арыгінал пенсійнага пасведчання.
Нагадаем, што скідкі на праезд для пенсіянераў у разгар дачнага сезона ў Беларусі сталі добрай традыцыяй. І самі льготнікі даўно ацанілі такі бонус. Да прыкладу, праезд да папулярных у дачнікаў чыгуначных прыпынкаў «Яжаўкі” і «Журавінка” абыходзіцца пасажырам адпаведна ў 480 і 570 рублёў. Даехаць на аўтобусе да Бараўцоў каштуе ад 1020 да 2450 рублёў. Ільготнікі ў сярэднім у месяц выйграваюць не менш як 10 тысяч рублёў. Пагадзіцеся, для бюджэта сталага чалавека грошы зусім не лішнія.