КАБ НЕ СТАЦЬ АХВЯРАЙ ЗЛАЧЫНСТВА

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў, якія ўчыняюцца ў адносінах састарэлых грамадзян на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
Каб не стаць ахвярай няшчаснага выпадку або злачынства, неабходна ведаць і прытрымлівацца наступных правілаў:
– у цёмны час сутак мець на адзенні святлоадбіваючыя элементы;
– пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах па пешаходных мастах, тунэлях, пераездах, насцілах, а таксама ў месцах, дзе ўстаноўлены спецыяльныя ўказальнікі;
– перад пераходам па пешаходным насціле неабходна ўпэўніцца ў адсутнасці ідучага цягніка;
– пры набліжэнні цягніка трэба спыніцца, прапусціць яго, і толькі ўпэўніўшыся, што на суседніх пуцях адсутнічае ідучы састаў, можна працягваць шлях;
– нельга пакідаць каштоўнасці і дакументы без нагляду, а рэчы давяраць малазнаёмым асобам;
– не бярыце ў дарогу вялікую суму грошай.
Аб усіх непрыемнасцях, што адбыліся з вамі, тэрмінова паведамляйце брыгадзе праваднікоў ці супрацоў-нікам міліцыі.
Уладзіслаў ГЛУХАЎ, інспектар Баранавіцкага АУС на транспарце.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть