КАБ ЗАПОМНІЦЬ НА ЎВЕСЬ ГОД

Па добрай традыцыі першая палова студзеня ў СШ №2 г. Лунінца праходзіць святочна, ярка і запамінальна.
Удзел у “Калядных сустрэчах” прынялі навучэнцы  гурткоў: “Асновы праваслаўнай культуры” (вядзе настаўніца І.А. Моўчан) і “Клуб юных чытальнікаў” (С.І. Максімовіч), а таксама актывісты школы. Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі, танцавалі і дэкламавалі вершы. Удала выступілі Валерыя Казун, Дар’я Каховіч, дзве Анастасіі – Малей і Асовіч. Сапраўднымі прафесіяналамі аказаліся вядучыя Вольга Пятрэнка і Максім Кляменка. Мяркуючы па дружных апладысментах, гледачам вельмі спадабалася інсцэніроўка “Віфлеемская зорка”, дзе творы вуснай народнай творчасці гарманічна спалучаліся з праваслаўнымі матывамі.
Сваімі ўражаннямі падзялілася настаўніца рускай мовы і літаратуры С.І. Максімовіч:
– У школе ёсць шмат мерапрыемстваў, якія даўно сталі традыцыйнымі. “Калядныя сустрэчы” – адно з іх. Дзеці любяць сцэну, а таму з вялікай ахвотай спяваюць і танцуюць, удзельнічаюць у тэатралізаваных пастаноўках. А ўсё, што робіцца з непадробным жаданнем, прыносіць радасць. І шквал авацый – таму пацвярджэнне!
Як удакладніла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.У. Барысевіч, з кожным годам сустрэчы праходзяць усё цікавей, аб чым сведчыць поўная зала прысутных. Было прыемна ўбачыць сярод іх бацькоў нашых школьнікаў.
х х х
Не менш добразычлівых эмоцый прынесла яшчэ адна сустрэча. Вучні СШ №2 г. Лунінца наведалі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым прытулкам.
Напярэдадні святочнага візіту да хлопчыкаў і дзяўчынак у школе адбылася акцыя “Падары цацку сябру”. Сабраныя прэзенты прыйшліся даспадобы дзеткам, з якімі хутка знайшлі агульную мову вучні 11 “Б” класа Дзяніс Трафімук і Аляксандр Пуляк. Напрыканцы гурткоўцы “Асноў праваслаўнай культуры” правялі мерапрыемства. Усе ўдзельнікі сустрэчы засталіся задаволенымі.
Уладзіслаў ЛЯНІЎКА. г. Лунінец.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть