КАКТЭЙЛЬ, ЗДОЛЬНЫ СТВАРЫЦЬ НАСТРОЙ
6 лютага адзначаюць прафесійнае свята бармэны і
рэстаратары. Менавіта ў гэты дзень каталіцкая царква адзначае дзень памяці
святога Аманда, які некалі прапаведваў хрысціянства ў Францыі, Германіі і
Фладндрыі і быў пакравіцелям вінаробаў і півавараў.
Апошнім часм свята набывае большую папулярнасць у Расіі,
Украіне і Беларусі.
Як сцвярджае бармэн кафэ «Алімп” у Лядовай арэне Ірына
АСТАПЧУК, яе работа – гэта творчыя зносіны з людзьмі, дзе кожны дзень прыносіць
нешта новае. Але самае галоўна – умець адчуць настрой і густ кліента,
здагадацца аб яго пажаданнях. Для гэтага трэба быцть не проста камунікабельным
чалавекам і прыемным субяседнікам, але і валодаць якасцямі сапраўднага
псіхолага. У Ірыны за трох гадовы вопыт работы ужо сфарміраваліся свае погляды
і свой стыль.
– Я імкнуся рабіць усё магчымае для таго, каб кожны
наведвальнік кафэ «Алімп” застаўся задаволены і прыйшоў да нас зноў, –
расказвае Ірына. – Бармэн – гэта не толькі прафесія, а лад жыцця. Без
спецыяльных ведаў давялося б цяжка. Часта наведвальнікі цікавяцца, дзе
вырабляюцца напіткі, у чым іх перавагі і асаблівасці. А правільна і артыстычна
падаць тое, што знаходзіцца ў арсенале кафэ – цэлая навука, якая шліфуецца ў
працэсе работы. Між тым, сапраўднага бармэна вызначае ўлюблёнасць у сваю
справу. А людзі, кліенты, якім ты ўсміхаешся ветліва і з душой, заўсёды
падтрымаюць цябе.
Вядома, што ў кафэ «Алімп” няма ў продажы спіртных
напіткаў і тытунёвых вырабаў. Між тым, калектыву ўдаецца захаваць кантынгент. У
чым сакрэт? Адказ вельмі просты – заснавальнікі паклапаціліся аб тым, каб тут
панавала цёплая, добразычлівая абстаноўка. Таму сюды з задавальненнем
прыходзяць бацькі з дзецьмі, сябры, маладыя людзі, каб за кубкам чаю ці кавы
падзяліцца добрымі навінамі, адзначыць падзею. Тут прапануюць некалькі відаў
піццы, салатаў, дысерты, і, зразумела, кактэйлі. У дзяцей асаблівай
папулярнасцю карыстаюцца малочныя з бананам ці клубніцамі. Моладзь аддае
перавагу тым, што гатуюцца на аснове ільду. Тыя, хто любіць грэйфруктавы сок,
будзе прыемна здзіўлены кактэйлем «Гаваі”. Аматараы вінаграда – ацэняць
«Севілью”, абрыкосавага – «Дайкіры”. Лёгкі «Лагуна” задаволіць густ самага
заўзятага гурмана.
Калі вы любіце каву, ёсць шанц паспрабаваць напіткі на
яго аснове – кава «Латэ”, «Фрапэ”, «Капучына”. А каб настрой ваш быў на вышыні,
бармэн дапаможа яго зрабіць з дапамогай вясёлых смайлікаў, сардэчкаў і іншых
спецыяльных упрыгожанняў, якія вы знойдзеце ў сваім бакале!