КАЛІ НЯМА БАР’ЕРУ МОЎНАГА, НЕ БУДЗЕ І ІНШАГА
Латышская дэлегацыя – не першая замежная на Лунінецкай зямлі. І ірландцы, і немцы, і італьянцы адзначаюць гасціннасць і ветлівасць нашага краю.
За трое сутак знаходжання на Лунінеччыне госці пазнаёміліся з многімі сферамі нашага жыцця.
У дзень прыезду наведалі СВК «Гарадоцкі”, завод «Палессеэлектрамаш”, політэхнічны каледж. Наступны – прысвяцілі Мікашэвічам.
Першым пунктам прыпынку стаў рачны порт. Нягледзячы на тое, што Лімбажскі край мае прамы выхад да мора, госці ўважліва слухалі выконваючага абавязкі дырэктара порта Аляксандра Брэля, які расказваў аб рабоце свайго калектыву. З цікавасцю сачылі за ходам загрузкі адной з баржаў.
Уразіў дэлегацыю сваім размахам «Граніт”. Паназіраўшы некаторы час са спецыяльнай пляцоўкі за работай у кар’еры, пацікавіліся яго глыбінёй і здзівіліся, даведаўшыся, што гэта 133 метры – узровень Балтыйскага мора. Як кар’ер, так і магутныя «БелАЗы” – усё для латышоў было ў навінку. Улічваючы вялікую тэрыторыю прадпрыемства, з тэхналагічнымі лініямі вытворчасці шчэбеню і яго ад-грузкай знаёміліся праз вокны аўтобуса. Пытанняў суправаджаючым экскурсію прадстаўнікам прад-прыемства, у прыватнасці, намесніку генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Маргарыце Сера-окай і намесніку галоўнага інжынера па вытворчасці Сяргею Літвіцкаму задавалі шмат – ад фінансавага стану і рынкаў збыту да дастаўкі людзей на работу. Для іх было ў навіну тое, што, як і ў ранейшыя часы, «Граніт” разам з мадэрнізацыяй прадпрыемства працягвае ўтрымліваць сацыяльную сферу, аргані-зоўвае дастаўку людзей на работу. Крыху пазней іх пазнаёмілі з дзейнасцю Палаца культуры, фізкультурна-аздараўленчага комплексу і санаторыя «Світанак”, што належаць «Гра-ніту”. У апошнім яны пакінулі свае візітоўкі, – сведчанне таго, што ім спадабаліся Мікашэвічы і месца адпачынку. Магчыма, жыхары Лімбажы хутка стануць частымі гасцямі Лунінеччыны.
Нягледзячы на больш сціплыя, чым у «Граніта” аб’ёмы, ААТ «Спецжалезабетон” уразіў літаральна з парога. Спачатку прыцягнулі прадстаўленыя ўзоры пліткі, затым – увешаная граматамі і дыпломамі розных ступеняў зверху да нізу сцяна ў вестыбюлі заводаўпраўлення. З асаблівым пачуццём яны слухалі гісторыю завода з вуснаў яго дырэктара Ва-сіля Басевіча. Ён настолькі цікава і дасціпна расказваў аб прадпрыемстве і знаёміў з працэсамі вырабу труб і пліткі, што адведзеная на сустрэчу гадзіна праляцела зусім незаўважана. Потым латышская дэлегацыя наведала дзве мікашэвіцкія школы – агульнаадукацыйную і музычную.
Працэсы навучання ў Беларусі і Латвіі значна адрозніваюцца. Так, перша-клашкамі ў нас становяцца ў 6 год, у іх – у 7, вучэбны працэс у нас доўжыцца 11, у Латвіі – 12 год. Вышэйшая адукацыя ў асноўным платная, аднак студэнты дзённых ВНУ не абавязаны сядзець на лекцыях. За час вучобы яны павінны знайсці сабе месца работы… Аб праходжанні практыкі яны таксама дамаўляюцца самастойна. Гэта і многае іншае яшчэ раз нагадала, што мы жывем у розных дзяржавах. Там – амаль не адчуваецца дзяржаўнай падтрымкі ні ў школах, ні на прадпрыемствах, большасць якіх даўно ўжо стала ўласнасцю параўнаўча невялікага кола людзей. Падобнымі аказаліся толькі музычныя школы. Як і Мікашэвіцкая, Лімбажская таксама знаходзіцца ў прыстасаваным памяшканні, адзінае адрозненне – у ёй ёсць вялікая зала, дзе ла-дзяцца канцэрты. Мікашэвіцкія музыканты аб гэтым яшчэ толькі мараць. У той жа час яднае калектывы запал настаўнікаў, іх энту-зіязм, прага навучыць сваіх вучняў усяму таму, што ведаюць самі.
Вялікая праблема ў Латвіі – працаўладкаванне. Вывучаючы ў школе, акрамя латышскай, англій-скую і нямецкую мовы, маладыя людзі шукаюць сабе лепшай долі за мяжой, найчасцей – у Вялікабрытаніі. Руская мова тут доўгі час была не ў пашане, і ведаць яе стараліся ў асноўным дзеці рускамоўных бацькоў. І гэта – таксама праблема для працаўладкавання. Латвія апошнім часам пашырае сваё супрацоўніцтва з рускамоўнымі краінамі.
Уразіў гасцей і нядаўні размах дзяржаўнай падтрымкі вёсак. Сучасныя фермы, добраўпарадкаваныя катэджы для спецыялістаў… Адзінае, што тут здзівіла: «Чаму ў вас пад самымі вокнамі дамоў садзяць бульбу? Няўжо яе нельга купіць ці вырасціць на іншым месцы? У нас у Латвіі перад дамамі растуць кветкі і разбіты газоны. Прыгожа…”
Трэці дзень быў таксама насычаны экскурсіямі. На гэты раз увага была сканцэнтравана на аб’ектах у Лунінцы.
На малочным заводзе паспрабавалі прадукцыю прадпрыемства і адзначылі яе добрую якасць. У Латвіі, дарэчы, падобная выпускаецца толькі з прымяненнем кансервантаў.
Лядовая арэна – хіба можна было тут не стаць на канькі? Скарыстаўшыся гэтым, госці атрымалі ні з чым не параўнальны зарад бадзёрасці і весялосці.
Уразіла і насычаная сучасным медыцынскім абсталяваннем прыгожая і камфартабельная раённая бальніца.
Сапраўдным сюрпрызам для латышоў стала прыватнае прад-прыемства «Вікторыя”. Чаго-чаго, а ўбачыць стабільна працуючы калектыў яны ніяк не спадзяваліся і доўга здзіўляліся, што разам з дзяржаўнымі гэтак жа ўтульна ўжываюцца і паспяхова развіваюцца і прыватныя прад-прыемствы.
Лунінеччыну госці пакідалі з добрымі пачуццямі ад цёплых і шчырых прыёмаў і з упэўненасцю на далейшае плённае супрацоў-ніцтва.