КАМФОРТ: НЯТАННА, АЛЕ ВЕЧНА

Невялікая зала Дрэбскага СДК з цяжкасцю змясціла амаль сотню вяскоўцаў, якія прынялі ўдзел у сельскім сходзе.

Старшыня Гарадоцкага сельвыканкама Дзям’ян Бірыла заклікаў жыхароў да навядзення санітарнага парадку на падворках і вуліцах. Звернута асаблівая ўвага на ўборку могілак, недапушчальнасць утварэння несанкцыянаваных сметнікаў. Шмат пытанняў выклікала абмеркаванне плануемай газіфікацыі вёскі. Яна можа пачацца ў 2012 годзе пры ўмове стварэння кааператыва індывідуальных забудоўшчыкаў (магчыма, і двух, згодна з часткамі паселішча, – да чыгункі і пасля яе). Як вядома, Дрэбск не адносіцца да тэрыторый, жыхары якой маюць права на льготы пры пракладцы магістральнага газаправода. Усе расходы – ад праектна-каштарыснай дакументацыі да аплаты працы старшыні і бухгалтара КІЗа – будуць ажыццяўляцца за кошт насельніцтва. Як вядома, у гэтых мэтах жыхары працаздольнага ўзросту могуць скарыстацца льготным банкаўскім крэдытам.

Для роздуму над прапановамі дадзена прыкладна тры месяцы, каб прыняць рашэнне на чарговым сходзе.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть