КАНТРОЛЬ ПАВІНЕН БЫЦЬ ПІЛЬНЫ

У аддзеле па занятасці насельніцтва адбыўся семінар-вучоба спецыялістаў кадравых (юрыдычных) служб прадпрыемстваў і арганізацый раёна па пытаннях выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях». 
Начальнік аддзела па  занятасці насель-ніцтва Вольга Цяльпук, агучваючы вынікі праве-дзенага маніторынгу, зазначыла, што за абавязанымі асобамі (грамадзянамі, якія павінны пагашаць расходы на ўтрыманне дзяцей у дзяржаўных установах) адпаведны кантроль вядзецца, але не заўсёды на належным узроўні. Яшчэ няма поўнага кантакту паміж адказнымі органамі, іншы раз схема работы дае збой. Таму сабраўшымся неабходна разабрацца, на якіх этапах дапускаюцца памылкі, і кожнаму з прысутных вызначыць для сябе правільны і дзейсны план работы з абавязанымі асобамі.
Як высветлілася, Лунінеччына знаходзіцца не на горшых пазіцыях сярод іншых раёнаў Брэсцкай вобласці па спаганяльнасці з абавязаных асоб сродкаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей. Але да 60-працэнтнай планкі яшчэ далёка, адзначыла галоўны спецыяліст аддзела па занятасці насельніцтва Алена Чараднічэнка.
Алена Генадзьеўна яшчэ раз нагадала прысутным, як выконваюцца патрабаванні Дэкрэта №18 на практыцы. Згодна з законам, арганізацыя або гаспадарка, у якую на працу накіроўваецца абавязаная асоба, не мае права адмовіць ёй у прадастаўленні працоўнага месца, як і абавязаная асоба не мае права адмовіцца ад працаўладкавання да поўнага пагашэння запазычанасці на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей.
На праблемных пытаннях узаемадзеяння з сувыканаўцамі засяродзіў увагу старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Аляксей Заступневіч. Многія з абавязаных асоб злоўжываюць алкаголем і проста не жадаюць працаваць. Прагулы або няпоўная адпрацоўка рабочага часу такімі людзьмі, як правіла, з’яўляюцца прычынамі павелічэння запазычанасці. Ва ўсіх арганізацыях і гаспадарках раёна, дзе працуюць абавязаныя асобы, выбраны спецыялісты, адказныя за інфармаванне міліцыі аб паводзінах гора-бацькоў. Звесткі не заўсёды своечасова паступаюць да праваахоўнікаў. Больш таго, табелі выхадаў на работу абавязаных асоб, якія павінны прадастаўляцца да 5 чысла кожнага месяца, іншы раз даходзяць у РАУС ці не праз паўгода. 
Здараюцца сітуацыі, калі адказныя спецыялісты не ведаюць пра бальнічны або пра выхад на іншыя работы абавязаных асоб. Такія праблемы ёсць у Мікашэвічах. Справа ў тым, што ў мясцовай медустанове не спяшаюцца даць адказ, ці знахо-дзіцца чалавек на бальнічным, патрабуючы пісьмовы запыт. У сваю чаргу міліцыя не прымае аператыўных мер па вышуку і прыцягненню да работы абавязаных асоб. Тэрмін ад прыняцця судом рашэння і да працаўладкавання расцягваецца. 
Рост запазычанасці тлумачыцца не толькі прагуламі, але і нізкай заработнай платай. Таму, калі абавязаныя асобы знахо-дзяць больш даходныя месцы работы, суд не перашкаджае ім працаўладкоўвацца нават у іншых раёнах.
Пытанняў было б менш, калі б кіраўнікі арганізацый і гаспадарак успрымалі кожны прагул абавязанай асобы як надзвычайную сітуацыю і адпаведна рэагавалі.
Відавочна адно: кантроль павінен быць пільным, і кожны на сваім месцы бу-дзе старанна выконваць абавязкі.
ХХХ
Другім пытаннем парадку дня стала абмеркаванне становішча на рынку працы. Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Якім Соц паведаміў аб праблемах працаўладкавання асоб, што знаходзяцца ў іх на ўліку. 
Людзі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, не могуць на роўных канкурыраваць з іншымі, бо многія наогул не маюць спецыяльнасці. Для іх прадугледжана браніраванне рабочых месцаў.
Асуджаным да папраўчых работ ніякіх льгот няма: ім даводзіцца ўладкоўвацца на працу на роўных са звычайнымі беспрацоўнымі. Але так быць не павінна, лічыць Якім Іванавіч. Калі б кожны наймальнік працягнуў руку дапамогі хоць аднаму такому чалавеку, то ў многім праблема вырашылася б, таму прапанаваў задумацца “кадравікам”, выслухаць людзей і па магчымасці аказаць ім садзеянне.
Па чарзе адзін за адным у залу заходзілі маладыя мужчыны і жанчыны. У многіх па некалькі прафесій, але асаблівага жадання запрасіць іх на работу ў прысутных не ўзнікала. Хаця тут былі механізатар, слесар, маляр, тынкоўшчык-абліцоўшчык, повар, зваршчык. Многія з былых асуджаных запэўнівалі, што гатовы ездзіць на работу з вёсак у горад або ў суседні населены пункт, і згаджаліся на любы від занятасці. 
І ўсё ж тым, хто сапраўды жадае працаваць, Якім Іванавіч паабяцаў дапамагчы. Да сумленнай працы грамадзян, што аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, заклікаў і Сергій Крышталь, настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть