КАРОТКАМУ ЗАМЫКАННЮ – НЕ
Усе ведаюць, што з электрычнасцю трэба быць асцярожным. Аднак дома не заўсёды звяртаюць увагу на парушэнні пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў.
Нельга падключаць да адной разеткі некалькі прыстасаванняў вялікай магутнасці. Гэта можа прывесці да перагрэву правадоў, парушэння іх ізаляцыі і загарання. Абавязкова трэба сачыць, каб шнур не трапляў на награвальны элемент, што можа выклікаць кароткае замыканне. Забараняецца пакідаць без нагляду ўключаныя ў сетку электранагравальныя прыборы, выкарыстоўваць самаробныя і няспраўныя рубільнікі, разеткі і іншыя прыстасаванні.
Адам ПЯТНІЦА, дзяржаўны інспектар энергаінспекцыі Лунінецкага раёна.