КРОПКУ СТАВІЦЬ РАНА
У апошні дзень спаборніцтваў лепшыя вадалазы краіны адгукнуліся на просьбу старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча, каб дапамагчы ў пошуку патануўшых хлопчыкаў у рацэ Цна.
У 12 гадзін каманды 5 абласцей краіны прыбылі на месца, дзе адбылася трагедыя. Падзяліўшы ўчасткі на адлегласці ад вёскі Цна да шлюза ў Дрэбску, вадалазы крок за крокам абследвалі неспакойную раку. Работы спыні толькі ў 17.30, аднак прапаўшых дзетак так і не знайшлі.