КУДЫ ПАДЗЕЎСЯ ТВАРОГ?

Тут трэба адразу ўдакладніць: тварог вытворчасці ААТ
«Лунінецкі малочны завод” у продажы ёсць. Вось толькі тлустасць яго (і
адпаведна – цана) удвая большыя за той, да якога прывыклі жыхары Лунінеччыны.

Апошнім часам за тварагом 5-працэнтнай тлустасці у
магазінах выстрайваліся чэргі. Яго прывозу цярпліва чакалі каля прылаўкаў.
Хапала, аднак, не ўсім. Гэта выклікала незадаволенасць. Абураныя пакупнікі
тэлефанавалі ў райвыканкам, на завод, у рэдакцыю. Ходзяць самыя неверагодныя
чуткі пра тое, што малочную прадукцыю лунінецкай вытворчасці вывозяць не толькі
ва Украіну, але і ў суседнія раёны.

Як паведаміў намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях
Сяргей Коваль, яны небеспадстаўныя. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага
года спажыванне малака на Лунінеччыне вырасла ледзь не ў паўтара раза. Акрамя
гэтага, цэльнамалочную прадукцыю з ААТ «Лунінецкі малочны завод”, акрамя
лунінецкіх, чакаюць у некаторых магазінах Пінска і Брэста. Нягледзячы на тое,
што пастаўляюць туды малако, кефір і тварог павышанай тлустасці і, зразумела,
па большай цане, карыстаюцца яны павышаным попытам. Магутнасці прадпрыемства
дазваляюць выконваць іх заяўкі  у
сярэднім толькі на 60-70 працэнтаў.

Праўда, з нядаўняга часу пастаўкі плануецца істотна павялічыць,
бо для завода гэта, па словах Сяргея Васільевіча, вельмі выгадна. У той час як
адпускная цана 1 літра малака 3,5-працэнтнай тлустасці ў гандлёвую сетку нашага
раёна складае 1 845 рублёў, там ахвотна бяруць гэты прадукт 3,6-працэнтнай
тлустасці коштам 4127 рублёў.

Прадпрыемства памалу скрачае выпуск таннай прадукцыі.
Прычынай таму па-ранейшаму называюць 
страты, якія церпіць завод. А гэта – каля 2 мільярдаў рублёў
штомесяц.  Той жа 5-працэнтны тварог мае
рэнтабельнасць мінус 58 працэнтаў. На працягу мінулага года страты імкнуліся
пакрываць за кошт экспартных паставак. Сёння цана, па якой за мяжу закупляецца
малочная прадукцыя, знізілася, а таму прадпрыемства паўстала перад праблемай
выжывання.

 Адмовіцца ад
выпуску сацыяльна значымых тавараў на заводзе не могуць, але і вырабляць іх
сабе ва ўрон таксама не намераны. У апраўданне спасылаюцца на распараджэнне
старшыні аблвыканкама ад 6 студзеня 2012 г. №3 
і загад па канцэрну «Брэстмясамалпрам”, якімі даведзены аб’ёмы
вытворчасці і рэалізацыі сацыяльна-значымых малочных прадуктаў. Зараз іх
вырабляецца 30 працэнтаў ад агульнай колькасці.

Як паведамілі ў ААТ «Лунінецкі малочны завод”, таго ж
5-працэнтнага тварагу гэта 9 тон у суткі. Роўна столькі сёння патрэбна, каб
закрыць заяўку прадпрыемстваў сацыяльнай сферы – устаноў аховы здароўя і
адукацыі. Менавіта таму з 7 лютага ў гандаль паступае тварог толькі
10-працэнтнай тлустасці.

Для пакупнікоў гэта – не вельмі прыемная навіна. Змесціва
ўласнага кашалька, як не круці, хвалюе больш, чым напаўняльнасць казны якога б
то ні было прадпрыемства. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть