Калі дзіцяці АД ГОДА ДА ТРОХ
Звычайнае замілаванне выклікаюць пачынаючыя размаўляць
малышы «Ад трох да пяці”, чаму прысвечана і вядомая кніга Карнея Чукоўскага.
Сучасныя педагогі звяртаюць асаблівую ўвагу на важнасць развіцця дзіцяці ў яшчэ
больш раннім узросце – ад аднаго да трох год. Вядучы спецыяліст раённага
аддзела адукацыі Лілія ЛЯВЕР адзначае:
–Сучаснае грамадства дае
падставы для пераканання, што бацькі клапоцяцца не толькі аб харчаванні і
матэрыяльным забеспячэнні малаша, але і імкнуцца даць яму адукацыю з самага
ранняга ўзросту.
–Канкрэтызуйце, калі ласка, гэты
напрамак дзейнасці ясляў-садаў.
–Відавочна, «выхоўваюцца” і
бацькі…
–Зразумела, як працаваць з
выхаванцамі ў калектывах. Але ёсць дзеці, якіх не аддаюць у дашкольныя ўстановы,
а гадуюць дома.
–Вядома, што маюцца групы і з
паглыбленым напрамкам у рабоце.
–Рыхтуюць да школы толькі на
базе ўстаноў?
— Выправім становішча. Калі неабходна, работнікі ЖКГ
зробяць падсыпку.
Як паведаміў начальнік КУШВП ЖКГ «Лунінецкая ЖКГ” Васіль
Вакульчык работнікамі ўчастка добраўпарадкавання выкананы дадатковыя работы па
грэйдзіраванню вуліцы Кузюбердзіна.
— Васіль Цяльпук. Штораніцы іду на работу праз плошчу
Леніна. Ноччу там збіраецца моладзь, пасля застаецца вельмі шмат смецця. Шкада
дворніка…
— На плошчы вядуць патруляванне супрацоўнікі РАУС. З устанаўленнем больш цёплага надвор’я больш
пільную ўвагу яны будуць надаваць правядзенню вольнага часу моладзі каля
фантана.
— Можа наогул закрыць стаянку каля музея?
— Не думаю, што гэта правільнае выйсце. Яе ж спецыяльна
для людзей абсталёўвалі. Да прыкладу ў выхадныя дні, а часта і днём у рабочыя
там наогул няма вольнага месца.
— А яшчэ хвалюе стан тратуараў у горадзе – у прыватнасці,
на вуліцах Лісовіча і Меліярацыйнай.
— Аднаўленне тратуара на вуліцы Лісовіча выканана. Цяпер
маем праектна-каштарысную дакументацыю на добраўпарадкаванне шасці вуліц
горада, аднак з-за недахопу бюджэтных сродкаў работы выконваюцца не так хутка,
як хацелася б. Пры фінансавай магчымасці паспрабуем уключыць тратуар па вуліцы
Меліярацыйная ў план на будучы год.
— У нас у Дубаўцы, у вёсцы, а не пасёлку перасяленцаў,
усе электрычныя слупы старыя. Калі іх
нарэшце заменяць? Яшчэ хацелася б, каб хоць зрэдку былі ліхтары.
— Тут неабходна заключэнне спецыялістаў, яны зробяць яго
пасля выезду на месца.
Як паведаміў начальнік РЭС Леанід Алешка, выкананы рамонт
аўтаматыкі вулічнага асвятлення і ліхтароў, абследаваны стан апор ліній
электраперадачы. Да 1 ліпеня будзе выкананы падтрымліваючы рамонт электрасетак
у вёсцы Дубаўка.
— Таццяна Захаранка, Мікашэвічы. Жыву ў доме 19 па вуліцы
Першамайская. Кватэра на апошнім паверсе, пачаў працякаць дах. Работнікі ЖКГ
склалі акт. Аднак работы дагэтуль не пачалі. А хочацца прыбрацца ў кватэры, а
то нават сорамна ў госці каго паклікаць.
— Работы па бягучаму рамонту даха над вашай кватэрай
запланаваны на май месяц.
— Кацярына Даўгавечная, Кажан-Гарадок. Майго сына
незаконна вывезлі на работу ў Абхазію. Ён там загінуў. Чаму асобным былым
работнікам міліцыі, дзякуючы сувязям, дазволена ісці на такое злачынства?
— Глыбока спачуваю
вам, Кацярына Рыгораўна. Ніхто лепш, чым спецыялісты, не разбярэцца ва ўсіх
абставінах трагічнага здарэння. Давайце пачакаем завяршэння следства.