Калі заменяць “ГУДКІ”?

Гэта пытанне абмяркоўвалася на ІІ злёце машыністаў, што становіцца традыцыяй Беларускай чыгункі. Летась – у Лідзе, сёлета – у Мінску ўзнімаліся     і іншыя тэмы, хвалюючыя “рабочую арыстакратыю” сталёвых магістраляў.
Шэраг праблем можна назваць “хранічнымі”. Но-вы начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў уважліва выслухаў выступленні машыністаў лакаматыўных дэпо Мінск, Орша, Віцебск, Полацк, Баранавічы, Брэст. Спадзяемся, цяпер справа зрушыцца ў станоўчы бок.
Як вядома, праца машыністаў – вельмі цяжкая, наступствам чаго стала змяньшэнне планкі пенсійнага ўзросту. Агульнае пагаршэнне здароўя насельніцтва адбіваецца і на чыгуначніках. У выніку з-за дрэннага самаадчування машыністы іншы раз “спісваюцца” з рэйсаў раней, чым споўніцца 55 год. Аднак, іх хвароба не лічыцца прафесійнай. У савецкі час з мэтай умацавання здароўя ажыццяўлялася рэабілітацыя лакаматыўных брыгад, якая цяпер ліквідавана. На наш погляд, неабходна аднаўленне гэтай справы. 
У гэтым жа коле праблем – умовы адпачынку і арганізацыі харчавання машыністаў у пунктах-абаротах. Яны, безумоўна, палепшыліся. Аднак, толькі ў перыяд з 11 да 15 гадзін людзі забяспечаны комплексным абедам у сталовых. У астатні час сутак – лакаматыўныя брыгады вымушаны самі гатаваць ежу.
Шмат пытанняў датычылі арганізацыі руху. Для прыгарадных цягнікоў графік становіцца больш жорсткім. Між тым, тэх-ніка эксплуатуецца на працягу 30-40 год. Машыніст вымушаны “выціскаць” патрабуемы час са старых дызеляў, адчуваючы дадатковую нервовую нагрузку ад хвалявання за іх стан.
На погляд лакаматыўшчыкаў, недастаткова дакладнае аператыўнае планаванне грузавых цягнікоў. Графік руху нават па ўстаноўленых “нітках” не вытрымліваецца. Машыністы не ведаюць, калі іх выклічуць у рэйс: праз 12 гадзін ці праз двое сутак. Лю-дзям немагчыма спланаваць свой час. 
Тэарэтычныя веды, якія атрымліваюць памочнікі машыністаў у навучальных цэнтрах Мінска і Гомеля, адстаюць ад патрабаванняў сучаснасці. Да практычнай дзейнасці “дыпламаванага” выпускніка можна дапускаць толькі пасля дадатковых заняткаў з машыністамі-інструктарамі, хаця гэта не ўваходзіць у іх службовыя абавязкі.
Прэстыжная прафесія губляе прывабнасць і з-за адсутнасці сучаснага форменнага адзення. Машыністам дагэтуль выдаюць куртку-“гудок” і боты ўзору 1944 года! Дэлегатаў І злёта апранулі ў новую форму, але, відавочна, яна не запушчана ў вытворчасць. Неабходнасць прыгожага спецадзення была агучана і сёлета з трыбуны ў сталічным Палацы культуры чыгуначнікаў.
Грунтоўную накіраванасць абмеркавання падтрымлівала лунінецкая дэлегацыя, у якую ўваходзілі працаўнікі розных узростаў: Мікалай Кавалец (пасажырскі рух), Васіль Ільючык і Сяргей Аляшкевіч (дызель-цягнік), Юрый Яраховіч і Аляксандр Круць (грузавы рух), Сяргей Дубіна (маняўровы рух). Безумоўна, ІІ злёт запомніцца цікавай экскур-сіяй па сталіцы і наведваннем музея Беларускай чыгункі, але галоўнае – бу-дзем чакаць вырашэння праблем.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть