«ЛЕЧАЦЬ ДОБРАЕ СЛОВА І ШЧЫРАЯ ЎСМЕШКА», –

упэўнена малады спецыяліст Алёна Кахновіч. 
Пра існаванне аграгарадка Вялікія Чучавічы яна даведалася толькі пасля размеркавання. Менавіта сюды паўгода таму дзяўчыну – ура-джэнку Лунінеччыны – накіравалі пасля заканчэння Магілёўскага медыцынскага каледжа. Уладкавалася загадчыцай аптэкі, размешчанай у невялікім будынку з пячным ацяпленнем. Гэта не стала выпрабаваннем, паколькі Алена добра знаёма з вясковым побытам. За паўгода работы прызвычаілася і да жыхароў. На яе думку, людзі тут асаблівага складу, аднак прыроджаныя добразычлівасць і чуласць дазваляюць адчуваць сябе ў іх асяроддзі ўтульна. Галоўнае – іх выслухаць, а калі трэба, то і даць параду. Не даводзіцца дзяўчыне сумаваць і ў вольны ад работы час. Жыве яна на кватэры разам з маладымі спецыя-лістамі, якія па размеркаванню прыехалі ў мясцовую школу і СВК “Чучавічы”.
– Вольнага часу ў мяне няшмат. Працягваю адукацыю на завочным аддзяленні Віцебскага медуніверсітэта. Шмат часу праводжу за камп’ютарам і падручнікамі. Некалькі разоў з сяброўкамі наведвалі дыскатэкі ў мясцовым клубе, – расказвае Алёна. – Моладзі ў аграгарадку шмат, таму праходзяць яны весела. У цэлым уражанні ад аграгарадка нядрэнныя. Тут створаны ўсе ўмовы для жыцця і адпачынку. Задавольвае і рабочае месца. Хоць аптэка невялікая, аднак пастаянна папаўняецца лекамі. Калі нейкія адсут-нічаюць, з дапамогай кам-п’ютара падказваю людзям, дзе іх набыць.
У час нашай сустрэчы Алёна абслугоўвала пажылую жанчыну, якая прыйшла за таблеткамі ад павышанага ціску. Пакуль дабіралася з дому, забыла іх назву. Спецыяліст паказала  некалькі ўпаковак, па якіх жанчына адразу прыгадала патрэбную.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть