ЛІНЕЙКА АДКЛАДВАЕЦЦА
У Дрэбскай пачатковай школе-садзе невялікае зацішша. Тут пакуль дашкаляты паступова далучаюцца да свету прыгожага, чароўнага і цікавага, школьнікі ж знаходзяцца на аздараўленні ў санаторыі «Світанак”. Там яны прабудуць да 13 верасня, а значыць, і ўрачыстая лінейка, прыспечаная пачатку новага навучальнага года будзе праведзена не ў прывычны дзень.
Між тым, у школе, якую ўзначальвае Іван Карпавіч Зубко, усё гатова да прыёму дзяцей. Летась ва ўсім будынку ўстанавілі шклопакеты, а ў гэтым годзе замянілі сатэхніку. З дапамогай бацькоў за летні перыяд тут правялі касметычныя рамонты ў класах, вестыбюлях і дапаможных памяшканнях. Усё ззяе чысцінёй, прыцягвае ўтульнасцю і нават строгасцю. Пакуль дзеткі адпачываюць вопытная настаўніца Галіна Сцяпанаўна КАВАЛЕВІЧ рыхтуе наглядную агітацыю і іншую дакументацыю. Загадчык гаспадаркі Сяргей Віктаравіч ПАУЛІЧ адказвае за парадак і спраўнасць абсталявання.