ЛІСТ ПАДАЕ ЧЫСТА – ДА ЛЁГКАГА ГОДУ

Нашы продкі заўсёды верылі ў прыкметы. Лічылася, з якой даты ў кастрычніку снег пойдзе, з такой у красавіку вясна пачнецца. Калі зацвітуць шыпшына, дзьмухавец ці гарох – восень будзе доўгай і цёплай. 
Пажадана закончыць пасадку дрэў і ягадных кустарнікаў. Тады да першых маразоў пашкоджаная каранёвая сістэма адновіцца і саджанцы лёгка перазімуюць. У канцы месяца абвяжыце маладыя дрэўцы галінкамі елкі ці мешкавінай ад грызуноў. Зямлю каля ствала акучце, стварыўшы такім чынам перашкоду для мышэй. Кроны лепш звязаць, каб галінкі не паламаліся пад цяжарам снегу. Абавязкова здыміце муміфіцыраваныя плады, зімовыя гнёзды і яйцакладкі шкоднікаў. Парасткі маліны прыгніце да зямлі, прышпіліце ці звяжыце адзін з другім.
Прыбярыце познія сарты капусты, а таксама рэдзьку, калі яна яшчэ заставалася на градках. Перакапайце ўчасткі. Калі ёсць такая магчымасць, то ўнясіце ўгнаенні (гной, кампост), а таксама драўняны попел і вапну. Дарэчы, глебу не культывуйце і не барануйце. Зімой на неразбітых камяках затрымлі-ваецца больш снегу, а пры моцных маразах на іх гінуць лічынкі і яйкі шкоднікаў, насенне некаторых траў.
Калі тэмпература не паднімаецца вышэй за 2-3 градусы цяпла, пасадзіце цыбулю, часнок і іншыя культуры. Прадэзінфіцыруйце цяпліцы і парнікі.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть