ЛУНІНСКАЕ СВЯТА на сустрэчы багата

Для чалавека няма бліжэй і даражэй мясцін, дзе ён нарадзіўся і вырас.

Гэта падкрэсліў ганаровы госць свята Луніна ўраджэнец вёскі Мікалай Елянеўскі, цяперашні пінчанін, пісьменнік, прыняты ў творчыя саюзы Беларусі і Расіі. Ён выказаў захапленне сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэннямі малой радзімы, набыўшай стутус аграгарадка. Стараннай працай мацуюць сямейны дабрабыт работнікі СВК “Лунінскі”. Яго старшыня Васіль Мелюх падзякаваў калектыву і матэрыяльна заахвоціў пераможцаў сёлетняга жніва.

Агульным поспехам радаваліся вяскоўцы, якія сабраліся на мясцовым стадыёне. Святочную праграму правялі Марына Яраховіч і Ягор Баўкуновіч. Ушанавалі старажыла – 92-гадовую Ганну Яшчанка і маму самай маленькай лунянкі – Ульяны Краўчук. З уздзячнасцю за мір, здабыты ў баях, пажадалі здароўя і дабра ветэранам вайны – Аркадзю і Антону Бондарам, працаўніку тылу Аляксандру Бондару.

У канцэрце выступілі самадзейныя артысты нашага і Лобчанскага СДК. Удзельнікі свята прынялі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі, а вечарам вяскоўцы і госці былі запрошаны на дыскатэку.

Алена КОРЧЫК, дырэктар Лунінскага СДК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть