Лісічкі – у 33 разы
перавышаюць патрабаванні Рэспубліканскіх дапушчальных узроўняў (РДУ-99) па ўтрыманню цэзію-137.
У летні перыяд радыялагічныя лабараторыі праводзілі даследаванні дароў лесу. РДУ-99 не адпавядалі 47 проб са 175-ці – дзікарастучых ягад і 32 з 40 – грыбоў. «Забруджаныя” ягады былі сабраны ў Мікашэвіцкім, Сінкевіцкім, Вулькаўскім, Краснавольскім і Дзятлавіцкім лясніцтвах, грыбы – у дадатак да двух апошніх, яшчэ і ў Лунінецкім, Дварэцкім, Бастынскім. Самымі «чыстымі” зарэгістраваны суніцы з Лунінскага лясніцтва і падбярозавікі – з Багданаўскага.
Папярэдні кантроль проб выключыць рызыку атрымання малых доз радыяцыі, пазбавіць ад негатыўнага ўплыву навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека. Аматарам «ціхага палявання” раім збіраць грыбы 3 і 4 груп па накопліванню радыенуклідаў: гэта лісічка сапраўдная, белы грыб, падасінавік, падзялёнка, рыжык, смаржок, падбярозавік, а таксама апёнак, шампіньён, дажджавік, грыб-парасон. Перад прыгатаваннем іх належыць старанна прамыць, ачысціць ад глебавых часцін і расліннага ападу. Затым адварыце грыбы ў салёнай вадзе, і першы адвар не выкарыстоўвайце. Пры кіпячэнні ў ваду дабаўце крыху сталовага воцату ці лімоннай кіслаты.
Пераканаўча рэкамендуем вам не набываць грыбы і дзікарастучыя ягады ў месцах, якія не вызначаны для гандлю, на трасах, без дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадуктаў.
Вольга ХАРТАНОВІЧ, памочнік ўрача-гігіеніста райЦГіЭ.