Лунінецкі твар “ПРАЛЕСКІ”

Гэта можна сказаць аб жнівеньскім нумары рэспубліканскага часопіса, які асвятляе пытанні дашкольнага выхавання.

На яго вокладцы змешчаны каляровы фотаздымак настаўніцы-дэфектолага ясляў-сада №10 г. Лунінца Ірыны Яцукевіч. 24 – з 64-ох – старонкі асвятляюць наш край у сацыяльным праекце «Адраджэнне”. Ён адкрываецца інтэрв’ю са старшынёй райвыканкама Васілём Агіевічам, які паведамляе аб мерах па пераадоленню чарнобыльскіх наступстваў. Галоўная тэма выступлення начальніка раа Валянціны Верас адлюстравана ў загалоўку: «Сістэма адукацыі ў развіцці”. Аб канструктыўным падыходзе райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі да работы з пярвічнымі арганізацыямі разважае яго старшыня Нэлі Рафаловіч.

«Матывацыя – здароўезберажэнне”, – лічыць загадчыца яслі-сада №10 Любоў Шкабара, запрашаючы ў «Асабняк на Спакойнай”. Аб псіхалагізацыі кіраўніцкай дзейнасці разважае яе калега Таццяна Шпак, якая ўзначальвае яслі-сад №11. Такім жа творчым падыходам вызначаецца кіраўнік фізічнага выхавання Людміла Жук, якая захапляе арганізацыяй прагулак-паходаў малышоў.

На пытанне «Што робіць нас паспяховымі?” адказвае загадчыца Кажан-Гарадоцкага яслі-сада Ніна Насеня. На добрай беларускай мове падрыхтавана выступленні і Ніны Паўлаўны, і кіраўніка фізічнага выхавання Валянціны Гурбановіч. Яе сцэнарый спартыўна-тэатралізаванай гульні-забавы для дзяцей з удзелам бацькоў зацікавіць чытачоў, а комусьці захочацца і выкарыстаць прапановы «казачніка Бая”.

«А жыццё – цудоўнае!” – сцвярджае старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова, якая знаёміць з напрамкамі дзейнасці грамадскага згуртавання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть