“Лунінецкія артысты спяваюць ГОЛАСАМ ЧЫСТЫМ”

Гэтыя словы аднаго з плакатаў на здымках у Палацы Рэспублікі ўбачыць уся Беларусь на канале СТВ у суботу, 24 лістапада, у 20.10.
Паведамлялі ўжо, што ў тэле-праекце «Спяваючыя гарады” народны ансамбль песні і музыкі «Шляхцічы” выйшаў у першы паўфінал. Запіс канцэрта адбыўся ў Палацы Рэспублікі. Выступленне на галоўнай сцэне краіны – гэта ўжо вялікі поспех! Калектыў прадставіў песню «Вы, палеткі…”, аўтары якой – папулярны дуэт Аляксандра і Канстанцін – з’яўляліся куратарамі нашага горада. Аранжыроўку твора падрыхтавалі самі «Шляхцічы”. Ансамбль у стылізаваных беларускіх касцюмах, з песняй у нацыянальным стылі, выгадна адрозніваўся на фоне выканаўцаў пераважна эстрадных шлягераў. Гэта па вартасці ацаніла і журы, у складзе якога былі такія вядомыя ў краіне людзі як першы намеснік міністра культуры Віктар Карчэўскі, кампазітар Васіль Раінчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Святлана Стацэнка. Удзельнікі ж тэлепраграмы па-добраму зайздросцілі «Шляхцічам”, у якіх была самая актыўная і яркая група падтрымкі. Адны мажарэткі чаго вартыя! З просьбай сфатаграфавацца да лунінчанак звярталіся шматлікія гледачы, курсанты ваеннай акадэміі і замежныя турысты. У зале ж сярод публікі нашы землякі вылучаліся плакатамі са словамі падтрымкі.
Вельмі важным момантам тэлепраекта аказалася знаёмства з артыстамі з іншых «Спяваючых гарадоў”. Культработнікі з Салігорска адразу папрасілі «Шляхцічаў” даць канцэрт у бліжэйшыя выхадныя. Але ў прафесійнае свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі нашы спевакі і музыканты віталі аграрыяў Лунінеччыны. Ад запрашэнняў жа не адмаўляемся, складаючы гастрольны тур нашых таленавітых землякоў.
Таццяна ЛІВІНЕЦ, дырэктар арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры. Фота аўтара.         
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть