Чым старэйшым становішся, тым часцей прыгадваешдзяцінства…Яно прайшло ў вёсцы Лунін – з самым чыстым напланеце паветрам і самымі прыгожымі куточкамі прыроды. Гэта возера Белае, каналЗамосце, урочышча Дубіна, дзе знаёмая да кожнай травінкі сцяжынка ад нашайвуліцы ўздоўж ручайка і праз нізкарослы лясок Дубіна выводзіць да чыгуначнайстанцыі Лоўча.Тады гэта здавалася звычайным і не вартым увагіраённай газеты. Дасылалі на яе адрас лісты з іншымі паведамленнямі – пракарысныя справы, вучэбныя і спартыўныя дасягненні. Нас было трое, селькораў зЛуніна, – я і мае сябры: Міхаіл Багданец, сын суседа, дзядзі Федзі, і сваякІван Наварыч. Усе жылі на адной вуліцы.З маладосці давялося зарабляць на кавалак хлеба,каб дапамагчы бацькам. Працаваў у Саратаўскай і Валгаградскай абласцях,Казахстане, але заўсёды цягнула дамоў. Больш як 40 год быў слесарам убудаўнічым трэсце №1. Удзельнічаў ва ўзвядзенні такіх аб’ектаў, якспорткомпллексы "Раўбічы”, "Стайкі”, стадыён "Дынама”, адкрыты лядовы каток"Юнацтва”, водна-спартыўны камбінат, стэла "Мінск – горад-герой”, карпусыАкадэміі навук і Палаца Рэспублікі.Напярэдадні 5 мая заўсёды прыгадваю самыя лепшыячасіны жыцця, калі з роднай вёскі пісаў у раённую газету. Жадаю журналістамзаўсёднага натхнення, вялікага кола чытачоў і пазаштатных аўтараў.Мікалай НАВАРЫЧ. Лунін – Мінск.