МАЙСКІ НАСТРОЙ

У ГДК артысты з абласнога цэнтра паказалі спектакль «Беспарадак класу «люкс”, ці Скокі з мерцвяком”.

Насуперак даволі сумніўнай назве, дзеянне выклікала вясялосць. Гэта была камедыя сітуацый, дзе героі – рэплікамі ці рухамі – яскрава дэманстравалі свае адмоўныя якасці. Вечны сюжэт аб тым, як муж хацеў здрадзіць жонцы, але ў яго гэта не атрымалася (пры тым, што і жонка не супраць была наставіць «рогі” мужу), аказваецца, можа развівацца зусім нечакана і інтрыгаваць гледачоў на працягу амаль дзвюх гадзін.

А яшчэ спектакль захапляў, дзякуючы таленту акцёраў. Прэм’еру па п’есе англійскага драматурга Рэя Куні паказалі ў Брэсце ў 2002 годзе. 123-і паказ спектакля адбыўся на лунінецкай сцэне (дарэчы, і ў наш горад яго прывезлі ў другі раз). Увесь гэты час галоўныя ролі выконваюць Міхаіл Мятліцкі, Сяргей Пяткевіч, Наталля Лабко, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Канстанцін Перапяліца, Тамара Ляўчук, Віктар Піскун і іншыя, удасканаліўшы майстэрства да жанру гратэска.

Таццяна ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть