МАЛІТВА НА ДАРОГАХ

На ажыўленых трасах супрацоўнік ДАІ разам са свяшчэннікам ужо не здзіўляюць удзельнікаў руху.
Штогод напярэдадні трэцяй нядзелі лістапада, якую Генеральная Асамблея ААН абвяс-ціла Сусветным днём памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў, праводзяцца разнапланавыя прафілактычныя мерапрыемствы. Мэта іх – зніжэнне траўматызму, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем бяспекі на дарогах, павышэнне іміджу супрацоўнікаў унутраных спраў.
Вось і ў мінулую пятніцу адбылася акцыя па папярэджанню ДТЗ сярод пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавых павозак і іншых удзельнікаў дарожнага руху. Начальнік аддзялення ДАІ РАУС Сяргей Канапацкі ўшанаваў памяць ахвяр на дарогах, запаліўшы свечку ў царкве ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. Потым службовы аўтамабіль спыніўся на дарозе М-10, дзе ідуць напрамкі на вёскі Любань і Перунова. Гэта – адзін з самых небяспечных участкаў аўтастрады, аб чым сумна сведчаць і штучныя кветкі на абочыне бетонкі… 
Настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь прачытаў малітву аб вандруючых і асвяціў перакрыжаванне. 
– Адначасова праводзіліся і рэйды, у час якіх узмацнілі кантроль на дарогах, – паведаміў Сяргей Міхайлавіч. – Урэшце гэта наша звычайная служба – спыненне парушэнняў хуткаснага рэжыму, кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, карыстання тэлефоннай сувяззю ў час руху, невыканання правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі.
За ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў адбываліся паніхіды і на наступны дзень, калі праваслаўныя вернікі маліліся ў храмах на традыцыйным восеньскім памінанні продкаў – у Міхайлаўскую бацькоўскую суботу…
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть