МЕЛЯСНІЦА: ЖЫЦЦЁ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Дзве падзеі, аб’яднаныя адной датай, надаюць розныя адценні штогадовым традыцыйным сустрэчам грамадскасці ў самай блізкай да Лунінца вёсцы.

У перыяд акупацыі, 1 кастрычніка 1943-га, Мелясніца была спалена фашыстамі разам з жыхарамі. У памяць аб бязвінных ахвярах вайны сваякі загінуўшых і аднавяскоўцы ўсклалі кветкі, запалілі свечкі, узнеслі малітву.

Апошнім часам у нашай краіне паўсюдна 1 кастрычніка ўшаноўваюць ветэранаў працы. З 37-мі цяперашніх жыхароў Мелясніцы 14 – пенсійнага ўзросту. З Днём пажылых людзей павіншавала дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара Патурай. Старажылу Надзеі КАНАПАЦКАЙ, якая напярэдадні адзначыла 90-годдзе, падарунак ад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ўручыла медсястра міласэрнасці Надзея ІГНАТКЕВІЧ.

У Мелясніцы, якая ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь, абнаўляюцца дамы і двары, гадуюцца дзеці. Няхай назаўжды для 1,5-гадовай Алесі Свібовіч вайна застанецца толькі фактам гісторыі, аб якой нагадвае сціплы абеліск у пачатку адзінай у вёсцы вуліцы Партызанская.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть