МІНІСТР НА “ПАЛЕССЕЭЛЕКТРАМАШЫ”

19 кастрычніка ў Лунінцы пабываў Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый КАЦЯРЫНІЧ.

Магчымасцю сустрэцца з чыноўнікам высокага рангу скарысталіся жыхары дома №13 па вуліцы Савецкая ў Лунінцы. Падчас прыёму яны звярнуліся са скаргай на непаладкі ў сістэме каналізацыі. Па гэтай прычыне падвалы ў доме затоплены нечыстотамі, што робіць немагчымым пражыванне ў кватэрах на першым паверсе.

Варта адзначыць, што пазначаная праблема ўзнікла не ўчора. Па словах жанчын, па інстанцыях яны ходзяць год пяць. Пра бяду ведаюць камунальнікі, работнікі «Водаканала”, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аднак прымаемыя меры носяць не кардынальны, а, так бы мовіць, кропкавы характар, што дазваляе сітуацыю паляпшаць часова.

Як зазначыў дырэктар КУШВП ЖКГ «Лунінецкая ЖКГ” Васіль Вакульчык, у шматпакутнасці дома часткова вінаватыя і самі жыхары, якія не захоўваюць санітарныя правілы, скідваючы ў каналізацыю бытавыя адходы. Аднак Дзмітрый Сцяпанавіч папрасіў прадстаўнікоў камунальнай службы звярнуць увагу і на іншыя акалічнасці: праектныя нюансы пракладкі каналізацыі, сячэнне труб, вуглы іх павароту. Калі будуць выяўлены агрэхі, абяцаў дапамогу матэрыяламі з тым, каб іх выправіць.

У той жа дзень Міністр наведаў ААТ «Палессеэлектрамаш”. Папя- рэднічаючы ўбачанае, Дзмітрый Сцяпанавіч зазначыў, што зараз рыхтуецца пакет дакументаў аб перадачы галаўнога прадпрыемства «Белутормет” пад крыло Беларускага металургічнага завода. Адначасова аўтаматычна дабавіцца яшчэ адзін гаспадар і ў «Палессеэлектрамаша”.

Нельга адмаўляць той факт, што ў свой час «Белутормет” практычна выратаваў лунінецкае прадпрыемства, падставіўшы надзейнае плячо: забяспечваў сыравінай, дапамагаў фінансавымі ўліваннямі. Аднак сёння наспеў час рабіць упэўненыя крокі наперад у справе тэхнічнага пераўзбраення.

– На БМЗ працуюць моцныя навуковыя кадры, выдатныя канструктары і тэхнолагі, якія не толькі дапамогуць арганізаваць рэканструкцыю, але і зробяць больш дакладным і важкім бізнес-план прадпрыемства, – упэўнены Дзмітрый Кацярыніч. – Ведаю, што такі дакумент на «Палессе-электрамашы” ёсць. Я ўважліва з ім азнаёміўся і заўважыў, што там амаль адсутнічае такое важнае звяно, як маркетынг рынкаў збыту. Прадугледжаны выпуск асінхронных рухавікоў і развіццё чыгуналіцейнай вытворчасці, аднак не ўлічана, што ў Стоўбцах будуецца завод па высокадакладнаму і высокатрываламу чыгуннаму ліццю. Магчыма, варта своечасова пераарыентавацца на стальное ліццё, якога ў нашай краіне насамрэч не хапае? Акрамя гэтага, практычна не прасочваецца экалагічны бок справы. А гэта проста неабходна пры развіцці чыгуналіцейнай вытворчасці.

Сённяшнюю сітуацыю на заводзе Д.С. Кацярыніч ахарактарызаваў, як абнадзейваючую. «Палессеэлектрамаш” працуе рыт-мічна, мае прыбытак. Аднак засцярог ад «галавакружэння” з гэтай нагоды. Прадпрыемства экспартаарыентаванае. Забеспячэнне фінансавай стабільнасці часткова тлумачыцца дэвальвацыйнымі працэсамі і розніцай у валютных курсах. Таму так важна працаваць на перспектыву і накіроўваць «лёгкія” грошы на развіццё вытворчасці, не дапускаючы іх «вымывання” з абароту. Адначасова была звернута ўвага на хутчэйшае вырашэнне лёсу незадзейнічаных плошчаў і перадачу гораду ведамасных аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры: прадпрыемства павінна займацца выпускам прадукцыі і не адцягваць сілы на іншыя рэчы. У гэтым пазі-цыя Міністра Дзмітрыя Кацярыніча і старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча супала абсалютна.

Завадчанам і іх дырэктару Аляксандру Казакову прыемна было пачуць, што ААТ «Палессеэлектрамаш” выглядае больш прывабна, чым роднаснае прадпрыемства ў Магілёве, на якім Дзмітрый Сцяпанавіч пабываў незадоўга да візіту ў Лунінец. А таму і словы аб усемагчымай падтрымцы і дапамозе ўспрымаліся не як аванс, а як удзячнасць за ўменне супрацьстаяць цяжкасцям.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть