“MOBILAART“ ЗАПРАШАЕ ДА ЎДЗЕЛУ

Працягваецца конкурс мабільнага кіно, ідэйным натхняльнікам якога выступае БРСМ.
Калі вы не паспелі стаць удзельнікам новага праекта – у вас ёсць шанц быць яго пераможцам. Здымайце на мабільны тэлефон усё, што лічыце прыгожым і годным увагі, дасылайце на дыску на адрас арганізатараў ці прыносьце ў раённую арганізацыю, і станьце адразу папулярнымі. Усё, што патрэбна для ўдзелу ў конкурсе, – відэакамера ў тэлефоне, крыху фантазіі і чысты дыск. Прыняць удзел могуць як маладзёжныя відэастудыі, так і аўтарскія фільмы. Сюжэты – прыдуманы юнымі кінематаграфістамі ці ўзяты з рэальнага жыцця.
Шэсць намінацый конкурсу “Мы + свет вакол нас”, “Цуды прыроды”, “Цудоўныя звяры”, “Самае смешнае мабільнае кіно”, “Актуальны рэпартаж” і “Мабільныя ідэі” дазволяць праявіць творчыя здольнасці юнакоў і дзяўчат і паказаць агульначалавечыя каштоўнасці: каханне, сяброўства, сям’я, дом, Радзіма, патрыятызм і іншыя. Ёсць абмежаванні па ўзросту ўдзельнікаў – 31 год, і максімальнай колькасці фільмаў – 5.
Фільмы для ўдзелу               ў конкурсе прымаюцца да              1 лютага па адрасе: 220030,          г. Мінск, вул. К. Маркса, 40     з паметкай “MobilaArt”. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть